BE RU EN
rss facebook twitter

EUobserver: Кароткі даведнік па старшынству Польшчы ў Еўразвязе

13.06.2011
EUobserver: Кароткі даведнік па старшынству Польшчы ў Еўразвязе

1 ліпеня 2011 году Польшча ўступае на пасаду Старшыні Еўрапейскага Звязу: 

- У кастрычніку ўвага польскіх палітыкаў мае быць накіраваная на ўласныя нацыянальныя выбары ў краіне.

- Знешняя і ўнутраная бяспека. Можа здацца неспрыяльным часам - казаць пра палітыку бяспекі на фоне далёкай ад узорнай лівійскай палітыкі бяспекі Еўразвязу, але Польшча не збіраецца хутка здавацца.

- Усходняе партнёрства. Тут Польшча мае добры шанец праявіць сябе: у верасні ў Варшаве пройдзе Саміт па Усходняму партнёрству, і на яго ўскладаюцца вялікія спадзяванні па прасоўванні палітыкі УП. Прызнаная дзяржава-чалец Еўразвязу, калі гаворка ідзе аб краінах на яго ўсходніх межах, Польшча хоча бачыць рэальны прагрэс па падпісанню Дамоваў аб супрацоўніцтве з Украінай і Малдовай. Нядаўна міністр замежных справаў Швецыі (разам з Польшчай -краіна-стваральнік ініцыятывы УП) Карл Більт заявіў, што гэтая ініцыятыва важная гэтак жа, як Лісабонская дамова, вымусіўшы,такім чынам, усё больш вялікіх дзяржаваў-чальцаў ЕЗ (чытаем: Францыю і Германію) пачаць задумвацца на гэты конт. У тым ліку, і наконт большага фінансавання.

- Энергетычная бяспека. Гэта важнае пытанне для палякаў: яны не хочуць, каб ЕЗ залежаў ад расейскіх паставак энергіі, і асабліва яны не хочуць, каб Польшча ад іх залежала. Зараз усё больш размоваў, амаль у евангельскім сэнсе, пра гліністы сланец - нетрадыцыйную крыніцу энергіі, залежы якога ў вялікай колькасці на тэрыторыі Польшчы. Варшава хоча пачаць выкарыстоўваць гэтую энергію; праўда, з камерцыйнага і экалагічнага пунктаў гледжання, гэта пад вялікім сумненнем .

Сумна “знакамітыя "падзеі расейска-грузінскай вайны пад наглядам Францыі, затым - поўны крах чэшскага ўраду ў сярэдзіне свайго старшынства ў Еўразвязе вымусілі Прэзідэнта Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу даць некалькі пагрозлівае папярэджанне старшынству Польшчы: “Старшынства краіны ў ЕЗ ніколі не можа быць занадта падрыхтаванае. Будзьце гатовыя да таго, што нешта можа здарыцца.”

Паводле EUobserver

Видео