BE RU EN
rss facebook twitter

Еўразвяз паабяцаў дадатковыя ? 5 млн на падтрымку праграмаў ЕБРР ва Усходнім партнёрстве

13.06.2011
Еўразвяз паабяцаў дадатковыя ? 5 млн на падтрымку праграмаў ЕБРР ва Усходнім партнёрстве

Еўрапейскі Звяз паабяцаў дадатковыя сродкі ў памеры ? 5 млн на падтрымку праграмаў ва Усходнім партнёрстве Антыкрызіснаму кіраванню (АК) і Бізнэс-кансультацыям (БК) Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Еўразвяз будзе забяспечваць мікра-, малыя і сярэднія прадпрыемствы кансультацыйнай дапамогай дасведчаных экспертаў і кансультантаў бізнесу, дапамагаючы ім адаптавацца да патрабаванняў рынкавай эканомікі. Выдадзеных фінансавых сродкаў будзе дастаткова для рэалізацыі больш як 30 АК і 250 БК праектаў у рэгіёне УП (Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне).

Праграмы АК і БК будуць падтрымліваюць прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнэсу ў краінах УП, паляпшаючы іх стандарты вядзення бізнесу, павышаючы навыкі кіравання: навыкі планавання, вядзення вытворчасці, кантролю якасці і маркетынг зробяць прадпрыемствы больш канкурэнтаздольнымі і дадуць магчымасць прыцягваць знешняе фінансаванне.

Да ўдзелу ў падтрымцы плануецца запрасіць адпаведныя міністэрствы, агенцтвы развіцця малога і сярэдняга бізнэсу, прадпрыемствы па прыцягненню інвестыцыяў і рэгіянальныя прадпрыемствы, а таксама рэгіянальныя гандлёвыя палаты, якія будуць адыгрываць важную ролю ў паспяховай рэалізацыі праграмаў па Антыкрызіснаму кіраванню і Бізнэс-кансультацыям. 

 

Паводле ENPI Info Centre

Видео