BE RU EN
rss facebook twitter

Э. Kaca, Я. Кухарчык, А. Лада: "Форум грамадзянскай супольнасці УП: як палепшыць гэтую ініцыятыву?"

11.06.2011
Э. Kaca, Я. Кухарчык, А. Лада: "Форум грамадзянскай супольнасці УП: як палепшыць гэтую ініцыятыву?"

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: як палепшыць гэтую ініцыятыву?
Даклад даследчага Інстытута міжнародных справаў

Эльжбета Kaca, д-р Яцэк Кухарчык, д-р Агнешка Лада


Ацэнка аўтарамі дзейнасці Форума заснаваная на выніках даследавання - ананімных інтэрнэт-апытанняў, разасланых 389 удзельнікам Форума ў Берліне і Бруселі (2011 год): 58% адказаў было атрымана ад арганізацыяў, што прымалі ўдзел у брусэльскім і берлінскім форумах (гэта забяспечвае найбольш шырокі дыяпазон меркаванняў), 66% - ад прадстаўнікоў няўрадавых арганізацыяў, 26% - ад аналітычных цэнтраў, 80% - ад рэспандэнтаў з краінаў УП.

Пражская дэкларацыя, падпісаная 7 траўня 2009 году, заклала асновы для стварэння Форуму грамадзянскай супольнасці - прадстаўнічага органа для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці (АГС) ад краін Еўразвязу і Усходняга партнёрства (УП), якое дало - па меншай меры, тэарэтычна - незвычайную дагэтуль магчымасць выказвання свайго меркавання грамадзянскімі супольнасцямі краінаў УП.

У 2010 годзе быў запушчаны сайт Форума грамадзянскай супольнасці. У адпаведнасці з Канцэпцыяй функцыянавання, ён павінен садзейнічаць усталяванню кантактаў паміж АГС і падтрымцы іх дыялогу з грамадскасцю, а таксама мэтам Усходняга партнёрства па ўзбагачэнні супрацоўніцтва паміж урадавымі і грамадскімі арганізацыямі шляхам "рэгулярнага прадастаўлення рэкамендацыяў па ўнёску / ацэнцы / маніторынгу працы УП, уключаючы міністэрскі і нацыянальны узроўні".

 

Колькасць НДА-удзельнікаў Форума ў 2009 г.

Колькасць НДА-удзельнікаў Форума ў 2010 г.

Арменія

21

25

Азербайджан

19

23

Беларусь

29

25

Грузія

23

25

Малдова

18

23

Украіна

30

28

Еўразвяз

53

60

Краіны трэцяга свету

6

9

Той факт, што наступнае паседжанне Форума адбудзецца ў г.Познань пад эгідай польскага старшынства ў Савеце ЕЗ, стварае асабліва высокі ўзровень чаканняў у зацікаўленых бакоў, паколькі Польшча была адным з ініцыятараў запуску ініцыятывы Усходняга партнёрства і яе развіццё з'яўляецца адным з прыярытэтаў старшынства. 

Ідэі па павышэнню эфектыўнасці Форуму.

Форум грамадзянскай супольнасці (ФГС) прывёў да больш інтэнсіўнага абмену інфармацыяй і развіцця грамадскіх сувязяў паміж рознымі грамадзянскімі супольнасцямі і
арганізацыямі, дапамагае яго ўдзельнікам - прыватным асобам і арганізацыям - найлепш
зразумець ідэю Усходняга партнёрства, выконваючы важную адукацыйную ролю. Доступ да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных платформаў, удзел ва 
ўрадавых і іншых паседжаннях па УП, павышэнне ўдзелу ў пасрэдніцтве паміж Форумам і ўрадавымі  платформамі, Еўрапарламентам і Еўрапейскім эканамічным і сацыяльным камітэтам з’яўляюцца важным аспектам павышэння эфектыўнасці Форуму. 

У мэтах умацавання Форума як прадстаўніка грамадзянскай супольнасці 
на ўзроўні УП, неабходна зрабіць наступныя важныя крокі па правядзенню грамадскіх кампаніяў і павышэнню грамадскай свядомасці, умацаванню арганізацыйных структураў падчас старшынства Польшчы ў ЕЗ:

  •  усе прадстаўнікі Форуму, за выключэннем Беларусі, павінны валодаць пастаянным статусам удзельніка на афіцыйных, тэматычных сустрэчах і круглых сталах экспертаў з правам доступу да праектаў дырэктыўных дакументаў;
  • грамадскія кампаніі павінны праводзіцца на нацыянальным узроўні ў краінах УП і НДА на тэрыторыі ЕЗ;

  • Еўракамісія, Еўрапейская служба знешніх дзеянняў і дзяржавы-чальцы павінныя быць асноўныя аб’ектамі намаганняў грамадска-прапагандысцкай дзейнасці Форума;

  • усталяваннне сталых падгрупаў як аддзела Форума па стратэгічнім мысленні для каардынацыі накіроўвання фінансавых інструментаў грамадска-прапагандысцкай дзейнасці на арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія павінны распрацаваць ключавыя ініцыятывы па грамадзянскіх пытаннях у сферы УП;

  • адносіны з нядаўна створаным Еўранэстам (шматбаковай Парламенцкай асамблеяй, у які ўваходзяць 110 дэпутатаў, у т.м.10 дэпутатаў ад кожнай з краінаў УП, за выключэннем Беларусі, чый парламент ЕЗ не прызнае легітымным) павінныя быць урэгуляваныя;

  • супрацоўніцтва паміж НДА з ЕЗ і краінаў УП павінна пашырацца, палітыка ЕЗ - распаўсюджвацца на палітычныя аспекты краінаў УП.

Форум і польскае старшынства ў ЕЗ.

Польшча і польскія НДА павінны пачаць актыўную працу па павышэнні дасведчанасці аб Усходнім партнёрстве сярод грамадства ЕЗ. Падчас саміту ў Варшаве неабходна правесці мерапрыемства, паралельнае афіцыйным сустрэчам, па развіцці грамадзянскай супольнасці ў краінах УП. Форум у Познані павінен не толькі суфінансавацца, але і мець канкрэтныя рэзультаты таго, як дадзеныя на ім рэкамендацыі дасягнуць адпаведных людзей ва ўстановах ЕЗ. Прапановы па арганізацыйным зменам павінны быць падрыхтаваныя загаддзя, каб мець магчымасць іх папярэдняга абмеркавання і магчымага прыняцця на Форуме.

Чаканні ад Форума грамадзянскай супольнасці.

Для 76% рэспандэнтаў Форум - эфектыўны інструмент па набліжэнні краінаў УП да стандартаў і вартасцяў Еўразвязу, дэмакратычных і эканамічных стандартаў. Пры гэтым 63% з усіх апытаных хацелі б паўплываць на рашэнні і дзеянні Еўракамісіі

ў сферы УП, 50% з усіх рэспандэнтаў - на рашэнні і дзеянні свайго ўрада.

Уплыў Форума на яго ўдзельнікаў.

Вынікі даследавання паказваюць, што рэспандэнты станоўча ацэньваюць ўплыў

Форума: 72% рэспандэнтаў пацвердзілі, што вынікам сталі больш частыя сустрэчы іх арганізацыяў з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці ў іх краінах. Большасць рэспандэнтаў адказалі, што Форум дапамог ім выпрацаваць агульныя пункты гледжання з іншымі арганізацыямі, яны сталі больш аналітычна ставіцца да грамадскіх праблемаў. Улічваючы слабую кансалідаванасць грамадскага сектара ў краінах УП,

Форум зрабіў добры унёсак у стварэнне нацыянальных платформаў і кансалідацыю грамадзянскай супольнасці ў краінах УП, што мае вырашальнае значэнне для таго, каб іх голас быў пачуты на больш высокіх узроўнях

 

Прыкладная колькасць зарэгістраваных у краіне НДА.

Колькасць НДА, якія бяруць удзел у паседжаннях на нацыянальным узроўні.

Дата ўтварэння нацыянальных платформаў.

Арменія

4000-5000

145

Не бяруць удзел.

Чэрвень 2010г.

Азербайджан

3100

40

Бяруць паўнавартасны ўдзел.

Красавік 2010г.

Беларусь

3000

120-150

Не бяруць удзел.

Ліпень 2010г.

Грузія

Няма дадзеных.

Няма дадзеных.

Лістапад 2010г.

Малдова

6000

30

Сакавік 2011г.

Украіна

6700

70

Не бяруць удзел.

Студзень 2011г.

Форум грамадзянскай супольнасці паспрыяў: тры чвэрці рэспандэнтаў заявілі, што Форум паспрыяў лепшаму разуменню імі ініцыятывы УП (так адказалі 75%), 66% пагадзіліся, што Форум пасадзейнічаў іх кантактам з арганізацыямі з краінаў ЕЗ і Усходняга партнёрства. Гэта паказвае, што ініцыятыва выконвае свае інфарматыўныя абавязкі і ролю сувязнога паміж арганізацыямі.

Меркаванне.

Так

Не

Не ведаю

Больш частыя кантакты паміж маёй арганізацыяй і іншымі грамадскімі арганізацыямі ў маёй краіне.

72

22

6

Павышэнне ролі маёй арганізацыі ў краіне як лідэра думак сярод НДА і грамадскасці.

65

16

19

Абмен меркаваннямі паміж грамадскімі арганізацыямі ў маёй краіне.

64

28

8

Удзел маёй арганізацыі ў сумесных праектах з іншымі грамадскімі арганізацыямі ў маёй краіне.

50

39

11

Уплыў Форуму на палітычныя працэсы ў краіне.

Удзельнікі Форума, якія ў ім не ўдзельнічаюць, часта сумняваюцца ва ўплыве праекта на рэальны прагрэс у развіцці ініцыятывы УП, у асноўным, з-за абмежаванага доступу яго ўдзельнікаў да інфармацыі аб урадавых ініцыятывах і паседжаннях.

Прадстаўнік першага Форуму ў Брусэлі, Сяргей Мацкевіч, павінен быў прадстаўляць рэкамендацыі Форума ў ходзе ўрадавай сустрэчы; аднак, перш за ўсё з-за вета Беларусі, прадстаўнікі Форума былі пазбаўленыя магчымасці ўдзельнічаць ва ўрадавых паседжаннях УП. Пасля таго казуса, прадстаўнікі Форума могуць удзельнічаць у круглых сталах і семінарах сумесна з дзяржаўнымі асобамі. Але, акрамя афіцыйных рабочых планаў урадаў, у нацыянальных платформаў няма рэгулярнага абмену інфармацыяй з урадамі сваіх краінаў, таму Форум не можа рэагаваць на ўрадавыя планы, што было яго першапачатковай мэтай.

Ці мае, на Вашу думку, Форум грамадзянскай супольнасці ўплыў на рашэнні і дзеянні ўрадаў Усходняга партнёрства?

Я цалкам не згодны – 12%

Я сумняваюся ў гэтым –  28%

Я не ведаю – 5%

Думаю, што так – 16%

Абыякава – 34%

Я цалкам згодны – 5%

Уплыў Форума на адносіны НДА з дзяржаўнымі арганізацыямі і метады яго павышэння.

Механізмы кансультавання і перамоваў АГС з дзяржавай у краінах УП вельмі слабыя альбо зусім адсутнічаюць, таму ўсяго 13% з усіх рэспандэнтаў заявілі, што ў выніку дзейнасці Форума кантакты іх арганізацыі з урадам краіны актывізаваліся, 55% не назіралі такіх вынікаў. Усе рэспандэнты падтрымлівалі рашэнні па ўзмацненню ўплыву Форума на распрацоўку палітычных пытанняў. Гэта паказвае, што рэспандэнты перакананыя ва ўплыве ЕЗ на Усходняе партнёрства, спадзяюцца на падтрымку з боку ЕЗ і паказваюць на неабходнасць умацавання Форума грамадскімі кампаніямі.

Якія меры павінны быць прыняты ў мэтах павышэння ўплыву Форума на

рашэнні і дзеянні ўрадаў краінаў Усходняга партнёрства?

Меркаванне

Цалкам згодны

Думаю, што так

Больш актыўны ўдзел Еўракамісіі ва ўзаемадзеяннях паміж АГС і ўрадамі краінаў.

55

34

Большая інфармаванасць аб дзеяннях і планах ураду.

73

14

Павелічэнне магчымасцяў удзелу ва ўрадавых працоўных і экспертных сустрэчах, круглых сталах.

61

26

Павелічэнне машчымасцяў удзелу ў дзеяннях і планах ураду.

56

28

Паляпшэнне магчымасцяў АГС для развіцця сумесных дзеянняў.

67

14

Больш актыўны ўдзел Кіруючага камітэту ў грамадскіх кампаніях на тэмы АГС.

47

31

Важная прапанова была зробленая адным з рэспандэнтаў: кантакты паміж урадамі і АГС павінны быць інстытуцыяналізаванымі і абавязковымі. Такім чынам, існуе шанец для рэальных зменаў.

Аб аўтарах: Эльжбета Kaca, палітолаг, даследчык і каардынатар праекта

“Еўрапейская праграма” у Інстытуце па сувязях з грамадскасцю, доктар Яцэк Кухарчык, сацыёлаг і палітычны аналітык, старшыня Выканаўчага Савета ў Інстытуце па сувязях з грамадскасцю, доктар Агнешка Лада, палітолаг, кіраўнік Еўрапейскай праграмы і аналітык у Інстытуце па сувязях з грамадскасцю, чалец шматлікіх ўрадавых саветаў і аналітычных і экспертных групаў.

 

Чытаць тэкст даклада цалкам

Канцэпцыя функцыянавання Форума грамадзяескай супольнасці Усходняга партнёрства

Видео