BE RU EN
rss facebook twitter

Выйшла кніга Уладзіміра Мацкевіча

03.06.2011
Выйшла кніга Уладзіміра Мацкевіча

Выйшла кніга беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Выданне пад назовам "Не думайце пра рыжага і сляпога вутканоса" змяшчае тэксты Мацкевіча, якія цягам 16-ці год друкаваліся ў разнастайных выданнях і на прасторах інтэрнэта.

Стрыжневай для ўсяго зборніка выступае праблематыка ролі і месца філосафа, інтэлектуала, метадолага ў Беларусі, кажа Уладзімір Мацкевіч.

- Хацелі адабраць такія тэксты, якія адлюстроўваюць маё асабістае стаўленне да тых праблемаў, якімі я заўмаюся ў трэцім сектары ці ў філасофіі, менавіта не як прадукт для іншых, а сваё асабістае лірычнае стаўленне да гэтага.

Выдадзеная кніга стала падарункам Уладзіміру Мацкевічу ад яго шматлікіх сяброў, якія самі падрыхтавалі і выдалі кнігу. Ініцыятарам такога падарунка стала калега і вучаніца аўтара Таццяна Вадалажская.

- Мы як вучні, калегі ведаем шмат тэкстаў, якія здаецца вядомыя, але яны раскіданыя па ўсёй прасторы і мы проста вырашылі, што ёсць яшчэ людзі, якія з радасцю далучыліся б да гэтага падарунка. І на тыя сродкі, якія мы сабралі, увесь тыраж кнігі і быў выдадзены.

Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Мацкевіча, што мусіла адбыцца ў фальварку "Добрыя мыслі" ў Мінску была забароненая ўладамі. Але сябры аўтара прэзентацыю вырашылі ўсё ж правесці. Імпрэза была перанесеная на прыватную тэрыторыю аднаго з арганізатараў прэзентацыі і, не гледзячы ні на што, адбылася.

 

Аляксей Красоўскі, Радыё Рацыя

Видео