BE RU EN
rss facebook twitter

Міжнародная жаночая федэрацыя СМІ: Усходнееўрапейскія медыя лідыруюць у гендэрнай роўнасці

31.05.2011
Міжнародная жаночая федэрацыя СМІ: Усходнееўрапейскія медыя лідыруюць у гендэрнай роўнасці

Згодна з "Глабальным дакладам па становішчы жанчын у сродках масавай інфармацыі", жанчыны-прадстаўнікі СМІ з краін Усходняй Еўропы з большай ступенню верагоднасці могуць разбурыць прафесійную дыскрымінацыю, чым іх калегі ў астатняй частцы свету. Гэтымі краінамі з’яўляюцца Расея, Украіна і чальцы ЕЗ: Балгарыя, Эстонія, Венгрыя, Літва, Польшча і Румынія. У той час як глабальнае даследванне IWMF, якое ахапіла 522 кампаніі ў 59 краінах, паказвае, што ва ўсім свеце амаль дзве траціны пасадаў у СМІ займаюць мужчыны.  

Сам факт прысутнасці жанчын амаль на ўсіх узроўнях бізнэсу, ад рэдакцыйных кабінетаў да залаў паседжанняў саветаў дырэктароў, звязаны з камуністычнай спадчынай і сучаснай эгалітарнай палітыкай у краінах, якія некалі былі за жалезнай заслонай і сталі чальцамі Еўразвязу адносна нядаўна. Як толькі разваліўся Савецкі Саюз і яго саюзнікі з Усходняга блоку, жанчыны ў гэтых краінах пачалі адыгрываць цэнтральную ролю ў фарміраванні інстытуту незалежных СМІ: “Яны першымі страцілі працу, і першымі і ў большай колькасці пачалі шукаць новыя і іншыя магчымасці”, кажа даследчык Дыяна Анастасія, каардынатар IWMF па Усходняй Еўропе. Жанчыны станавіліся бліскучымі журналістамі, а некалькі жанчын - рэпарцёраў у Расеі заплацілі крывавы кошт за сваю працу: у 2000 годзе на выкананні працоўнага задання ад адзінай у сёняшняй Расеі незалежнай маскоўскай "Новай Газеты" пяць карэспандэнтаў і адвакат былі забітыя.

Даследчык прызнаецца, што, хаця дадзенае двухгадовае даследаванне не мела прамога дачынення да праблемы свабоды СМІ, у Расеі яе супрацоўнікі натыкнуліся на “цагляны мур”, у той час як у іншых краінах рэгіёну ў іх быў адносна свабодны доступ да інфармацыі.  

Запампаваць тэкст дакладу 

 

European Journalism Centre

Видео