BE RU EN
rss facebook twitter

Усім удзельнікам "Басовішча-2011" дадуць візы

30.05.2011
Усім удзельнікам "Басовішча-2011" дадуць візы

Беларускае аб’яднаньне студэнтаў завяршае перамовы з консульскімі аддзеламі Польшчы ў Менску й Горадні аб магчымасьці выдачы неабмежаванай колькасьці візаў для ўсіх ахвотных наведаць фэстываль "Басовішча-2011", які пройдзе з 22 па 24 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне. 

Асноўнае пытаньне, якое стараюцца вырашыць арганізатары імпрэзы: якім чынам  дамагчыся, каб тыя, хто атрымаў візы, сапраўды прыехалі на "Басовішча", а не скарысталіся магчымасьцю атрымаць візу для іншых мэтаў.

Беларускае аб’яднаньне студэнтаў пакуль не называе фірмы, у якую можна будзе зьвярнуцца для атрыманьня візаў з мэтай наведаць фэстываль. Больш падрабязная інфармацыя паявіцца неўзабаве на інтэрнэт-сайце фэстывалю.

 

Польскае радыё для замежжа

Видео