BE RU EN
rss facebook twitter

Мэры-Лена Мэй: "Як мець справы з Беларуссю? Новыя падыходы да адносінаў Беларусь - Эўразвяз"

30.05.2011
Мэры-Лена Мэй: "Як мець справы з Беларуссю? Новыя падыходы да адносінаў Беларусь - Эўразвяз"

Як мець справы з Беларуссю? Новыя падыходы да адносінаў Беларусь – Эўразвяз

Мэры-Лена Мэй,
супрацоўнік Цэнтру па Цэнтральнай і Усходняй Эўропе  Фонду Роберта Боша

(Выдаўнік: Нямецкае таварыства на знешняй палітыцы (DGAP), аналітыка, № 2, травень 2011: http://www.dgap.org/wp-content/uploads/2011/05/2011-02_DGAPanakt_May_EU-Belarus_www.pdf)

 

Беларускі рэжым знаходзіцца ў крытычнай сітацыі і эканамічна, і сацыяльна: сфальсіфікаваныя выбары, жорсткае падаўленне ўладамі дэманстрацыяў, выбухнуўшых пасля гэтага ў снежні 2010 году, выбух ў менскім мэтро 11 красавіка 2011 году і 14 загінуўшых паказваюць нестабільнасць і слабасць гэтай улады. 

Высокая інфляцыя і невялікія валютныя рэзервы прывялі краіну да амаль поўнай залежнасці ад крэдытаў Расеі, і ў гэтай сітуацыі дыпламатычныя адносіны з Беларуссю зведзеныя амаль да нуля: краіна з’яўляецца адзіным выключэннем у Эўрапейскай палітыцы добрасуседства і краінай Усходняга партнэрства, адносіны з якой не падмацаваныя дамовай аб партнэрстве і кааперацыі. Больш таго, правячыя эліты, не маючы намеру ўступаць у ЭЗ, падштурхоўваюць краіну да звязу з Расеяй.

Знешняя палітыка “арэляў” паміж звязам з Расеяй і відавочнай незалежнасцю краіны ўжо не спрацоўвае. З пачатку 2011 году, Лукашэнка намагаецца “купіць” час для прадумвання найлепшай камбінацыі ва ўмовах дамоўленасці па крэдытах ад Расеі і Эўразійскага эканамічнага супольніцтва, але зараз, калі ЭЗ і ЗША ўвялі эканамічныя санкцыі супраць яго рэжыму, ранейшая здольнасць Лукашэнка гуляць на прэтэнзіях Расеі і ЭЗ адно да аднога ўжо не спрацоўвае. Астатнія яго былыя парнэры, такія, як Кітай,  Венесуэла, Куба ці Лівія больш не бачаць сэнсу ці не маюць магчымасцяў інвеставаць у Беларусь з-за ўласных крызісаў, ці для Беларусі гэта ўжо не мае эканамічнага сэнсу з-за дэвальвацыі ўнутры краіны.  

Механізм устойлівасці рэжыму А.Лукашэнка, які базаваўся на жорсткай іерахічнасці ўсей сістэмы з моцным апаратам бяспекі і кантролем за медыя-рэсурсамі, і хуткі эканамічны рост за кошт крэдытаў Расеі і таннага расейскага газу зараз усё больш аслабляюцца. Лукашэнка павінен ісці на саступкі, каб пазбегнуць яшчэ большых коштаў аплаты газу; у краіны вялікі адмоўны гандлёвы баланс, дзяржаўныя даўгі і вялізарныя выдаткі для забеспячэння адміністрацыі і апарату бяспекі прэзідэнта; давер Міжнароднага валютнага фонду да Беларусі зніжаны да мінімума з-за вычарпання валютных рэзерваў краіны. І самая галоўная праблема – няздольнасць кіраўніцтва краіны на структурныя эканамічныя рэформы.

Пашыраецца паніка, людзі больш не давяраюць рэжыму. Беларускі народ сутыкнуўся з цяжкай праблемай: валюту больш не выдаюць  на рукі, у той час як шмат якія плацяжы неабходна рабіць менавіта ў эўра альбо далярах, а кошты на хлеб, бензін і іншыя тавары паўсядзённага попыту растуць з кожным днём.

Сацыяльныя выбухі, што адбыліся пасля выбараў2010 году, верагодна палягаюць унутры самой сістэмы. Зараз у Беларусі з’явілася дзве вялікіх, схільных да  палітычных і эканамічных зменаў, групы насельніцтва: маладое праэўрапэйскі настроенае грамадства і расчараваная эканамічная эліта, якая бачыць адсутнасць магчымасцяў з-за ізаляванасці краіны і аддае перавагу інтэграцыі ў ЭЗ.

У свій час міністр па замежных справах Нямеччыны і камісар ЭЗ абяцалі на падтрымку Беларусі на 2011 год агулам 23,9 млн.эўра, ЭЗ давала абяцанні падтрымкі грамадзянскай супольнасці на Канферэнцыі ў Варшаве ў лютым 2011, да таго ж ёсць шматлікія адукацыйныя праграмы, палегчанае атрыманне візаў для студэнтаў і іншая падтрымка, якую мог бы ЭЗ аказаць Беларусі. Што датычыцца беларускай эліты, якая з’явілася і расквітнела пасля эканамічнай лібералізацыі ў Беларусі, трэба пачаць выбудоўваць кантакты з ёю на выканаўчым узроўні. Гэтыя колы грамадства стануць адкрытымі да змены палітычнага курса, як толькі ў Лукашэнка не застанецца больш крэдытаў на падтрымку старой сістэмы.

Між тым ЭЗ варта памятаць пра свае абяцанні, каб цалкам не згубіць міжнародны давер і не ўбачыць аднойчы новага ўсходняга суседа з не самым прывабным геапалітычным становішчам.

Такім чынам, для ЭЗ праэўрапэйскі настроеная маладая эліта – найгалоўны партнэр, на які ЭЗ будзе абапірацца, як і раней, для зменаў палітычнага курсу Беларусі. Менавіта яны змогуць у далейшым сфармаваць новую кіруючую эліту краіны. 
Видео