BE RU EN
rss facebook twitter

У Беластоку сустрэліся маладыя парламентары

29.05.2011
У Беластоку сустрэліся маладыя парламентары

"Еўропа - Польшча - Усход" - пад такім загалоўкам прайшлі дэбаты Еўрапейскага парламента моладзі ў Беластоку. Больш за 50 маладых людзей, студэнтаў і ліцэалістаў, сабраліся на сесіі каб абмеркаваць палітычныя, эканамічныя і грамадска-культурныя ініцыятывы ў кантэксце праграмы "Усходняе партнёрства".

Маладыя людзі прадставілі свае рэкамендацыі, як спрыяць інтэграцыі з Еўропай краін запрошаных да Усходняга партнёрства:

- Трэба злагоджваць візавую палітыку і адначасна мяняць працэдуры, каб станавіліся яны больш празрыстымі і каб лягчэй было перасякаць мяжу. Таксама трэба панізіць кошт візаў, каб людзі змаглі беспраблемна перасякаць гэтую мяжу.

- Трэба знайсці баланс паміж адкрываннем нашых рынкаў, магчымасцямі, каб усходнія краіны маглі ўвайсці на той рынак і захаваннем гэтага ўласна нашага рынку. Мы стараліся знайсці залатую сярэдзіны паміж дапамогай усходнім краінам і ўласнымі інтарэсамі.

- Трэба было б праводзіць абучэнні, абмен студэнтамі і настаўнікамі, каб больш далучыць Усход да Еўрапейскага саюза.

Сесіі моладзевага парламента праводзяцца на англійскай мове і, як адзначаюць маладыя людзі, гэта унікальная магчымасць падшліфаваць мову і абмяняцца думкамі і досведам з маладымі людзмі з розных краін.

Чарговая сесія маладзевага парламента пройдзе ў ліпені у польскім горадзе Жэшаве.

 

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео