BE RU EN
rss facebook twitter

Заява Высокага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан па Беларусі

27.05.2011
Заява Высокага прадстаўніка ЕС Кэтрын Эштан па Беларусі

Брусэль, 26 траўня 2011 года

Кэтрын Эштан, Высокі прадстаўнік Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, зрабіла наступную заяву:

"Я вельмі шкадую з нагоды вынясення жорсткіх прысудаў былым кандыдатам на пасаду прэзідэнта Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу. Гэтыя палітычна матываваныя прысуды – яшчэ адзін крок назад у сітуцыі з захаваннем правоў чалавека, вяршэнства права і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі.

Я заклікаю Беларусь спыніць кампанію, якая працягваецца і якая скіраваная на разгром палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Я лічу непрымальнай наяўнасць палітычных зняволеных у сэрцы Еўропы ў дваццаць першым стагоддзі і заклікаю іх неадкладна вызваліць і рэабілітаваць".

 

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Видео