BE RU EN
rss facebook twitter

У Варшаве сёння пачынаецца саміт краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы

27.05.2011
У Варшаве сёння пачынаецца саміт краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы

Адметнасць сустрэчы ў тым, што ганаровым госцем на ёй будзе прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Амерыканскі лідэр прыбудзе ў Варшаву сёння ўвечары і павітае ўдзельнікаў саміту.  Ён таксама правядзе перамовы з польскім прэзідэнтам Браніславам Камароўскім. Будзе абмяркоўвацца сумесная праца Польшчы і ЗША ў Афганістане, а таксама далейшае супрацоўніцтва ў рамках НАТА.

Адной з галоўных тэмаў гэтых перамоваў стане дэмакратызацыя ў Беларусі, а таксама становішча ў краінах Паўночнай Афрыкі. 

 

Еўрарадыё

Видео