BE RU EN
rss facebook twitter

Заява Кэтрын Эштан у сувязі з вынясеннем прысуду кандыдату на прэзідэнты Беларусі Саннікаву

16.05.2011
Заява Кэтрын Эштан у сувязі з вынясеннем прысуду кандыдату на прэзідэнты Беларусі Саннікаву

Высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан рашуча асуджае вынясенне Партызанскім раённым судом былому кандыдату на прэзідэнты Андрэю Саннікаву палітычна матываванага прысуда, які прадугледжвае зняволенне на пяць гадоў. Яна таксама глыбока занепакоеная жорсткімі прысудамі, вынесенымі на працягу апошняга часу ў дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі. 

Гэтыя падзеі - выразны напамін пра значнае пагаршэнне сітуацыі з захаваннем правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі, што адбываецца з таго часу, як падчас прэзідэнцкіх выбараў 2011 года былі дапушчаныя парушэнні выбарчых стандартаў. З таго часу вядзецца палітычна матываваны пераслед, арышты, затрыманні і суды ў дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Высокі прадстаўнік таксама сур'ёзна занепакоеная сведчаннямі пра ўжыванне катаванняў ды іншых кшталтаў жорсткага абыходжання.

Высокі прадстаўнік заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць расправу над палітычнай апазіцыяй ды грамадзянскай супольнасцю, выпусціць усіх палітычных зняволеных і спыніць усе палітычна матываваныя суды, у тым ліку суды ў дачыненні да іншых былых кандыдатаў на прэзідэнты, якіх судзяць цяпер. Яна падкрэслівае, што Еўрапейскі Саюз гатовы разгледзець прымянне новых мэтавых абмежавальных мер ва ўсіх сферах супрацоўніцтва.

 

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Видео