BE RU EN
rss facebook twitter

Семінар па анлайн-журналістыцы ў Мінску

14.05.2011
Семінар па анлайн-журналістыцы ў Мінску

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ё.Раў пры падтрымцы Пасольства ФРГ у Беларусі 25-26 мая і 7-8 ліпеня ладзіць семінар па анлайн-журналістыцы. 

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя журналісты (да 35 гадоў). Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 19 мая 2011

Семінар ладзіцца ў выглядзе 3 модуляў. Першы і трэці, на якіх з дакладамі выступяць эксперты ў галіне СМІ, а таксама будуць падрыхтаваныя практыкаванні для ўдзельнікаў, пройдуць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ё.Раў; другі модуль будзе зладжаны ў фармаце хатніх заданняў.

Удзел ва ўсіх модулях абавязковы.

На семінары будуць разглядацца наступныя пытанні: асаблівасці ўспрыняцця тэкста ў Інтэрнэце, аналіз адрозненняў паміж анлайн-СМІ, друкаванымі выданнямі, тэлебачаннем і радыёжурналістыкай, напісанне журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэта (майстар-клас), аўтарскія і маёмасныя правы ў Інтэрнэце, Указ №60 аб рэгуляванні сеткі і Пастановы да Ўказа, сучасныя тэхналогіі стварэння web-сайтаў (web 2.0).

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 19 мая 2011.

Заяўку з фармулярам і актуальным прыкладам Вашай работы дасылайце на эл.адрас [email protected].

 

Альтэрнатыўная моладзевая платформа

Видео