BE RU EN
rss facebook twitter

Роля культурнай палітыкі ў стратэгіі будучага

14.05.2011
Роля культурнай палітыкі ў стратэгіі будучага

Прадстаўнікі брэсцкіх дэмакратычных сіл, недзяржаўных грамадаскіх аргінізацый ды проста заахвочаныя берасцейцы сустрэліся з беларускім метадолагам і філосафам Уладзімірам Мацкевічам і палітолагам Андрэем Ягоравым. Тэмаю сустрэчы стала «Роля культурнай палітыцы ў стратэгіі будучага».

Адным з асноўных пытанняў стала - ці патрэбная дэмакратычным сілам Беларусі кансалідацыя, а таксама ці ёсць ужо зараз адзіная канцэпцыя і стратэгія развіцця Беларусі.

Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, лічыць, што культурная палітыка можа стаць новым этапам у развіцці Беларусі:

- Можна казаць, што ідэалагічна-культурная палітыка, гэта такая праграма пераходу Беларусі ад савецкага мінулага да сучаснай еўрапейскай краіны. Вось гэтая праграма яна прадугледжвае некалькі этапаў гэтага пераходу, якія могуць разварочвацца не толькі паслядоўна але і паралельна. Гэта крок дэсаветызацыі, гэта пазбаўленне беларусаў ад гэтага савецкага мінулага, якое ёсць, якое дамінуе ў нашым жыцці, гэта пераход да беларусізацыі. Утварэнне нацыянальных беларускіх інстытутаў мыслення, арганізацыі жыцця, палітыкі і так далей, да фармавання беларускай нацыі, як еўрапейскай нацыі. Ну і наступны крок ці этап, гэта еўрапеізацыя.

-Трэба дзейнічаць разам і ў канкрэтным накірунку, а не ў абстрактных варыяцых, - адзначае беларускі філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч:

- Пра які народ вы гаворыце заўсёды? Я не разумею гэтага. Народ разнастайны, вельмі разнастайны. У кожнага ёсць свае захады заахвочвання, свая матывацыя. І вось гэтая мара шматлікіх палітыкаў, якія нахваталіся без разумення розных ленінскіх міфаў, пра нейкі народ заўсёды гавораць. Пры тым, пры ўсім, што робіцца ўсё актыўнымі людзьмі і вызначацца трэба самому. Культурная палітыка патрэбна мне і я ведаю яшчэ шмат соцень людзей якія кажуць, во пазнаёміліся з культурнай палітыкай, будзем працаваць.

Больш падрабязна пазнаёміцца з праграмаю культурнай палітыкі можна на такіх сайтах як methodology.by ды eurobelarus.info





Аліса Поль, Радыё Рацыя

Видео