BE RU EN
rss facebook twitter

Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў

14.05.2011
Прадстаўніцтва ЕС ў Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў

З нагоды Дня Еўропы, які ЕС адзначае штогод 9 траўня, Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвяшчае конкурс для журналістаў, якія асвятляюць пытанні адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю. Прадстаўніцтва імкнецца падтрымаць прафесіяналаў і аматараў, якія вызнаюць журналістыку, пабудаваную на крытычным мысленні, грунтоўным даследаванні тэмы, дальнабачнасці, прынцыпах сацыяльнай і грамадзянскай адказнасці.

Да ўдзелу ў конкурсе Прадстаўніцтва запрашае журналістаў беларускіх друкаваных, электронных і Інтэрнэт-СМІ, а таксама блогераў (прадстаўнікоў так званай "грамадзянскай журналістыкі").

Абвяшчэнне вынікаў конкурса і цырымонія ўзнагароджання адбудуцца напрыканцы 2011 года.

Парадак правядзення конкурса:

Да 15 кастрычніка 2011 года Прадстаўніцтва прымае матэрыялы (рэпартажы, агляды, каментары, тэматычныя нарысы, рэдакцыйныя артыкулы, журналісцкія расследаванні), якія тычацца адносінаў і супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю, размешчаныя ў друку, эфіры ці сеткавых рэсурсах у перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2011 года. Кожны аўтар можа падаць адзін артыкул, праграму або рэпартаж.

Матэрыялы прымаюцца на электронных носьбітах (напрыклад, CD ці DVD) па пошце праз заказное адпраўленне з пазнакай "Конкурс для журналістаў" на адрас: Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь,вул. Энгельса 34а, Будынак 2, Мінск, 220030, Беларусь. На жаль, Прадстаўніцтва не будзе мець магчымасці вярнуць атрыманыя матэрыялы пераможцам і ўдзельнікам конкурса.

Тэкставыя матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас Прадстаўніцтва: [email protected] з пазнакай "Journalism Contest".

Просім усіх аўтараў пазначыць дату выхаду матэрыяла і прыкласці ліст з кароткімі звесткамі пра сябе і кантактнымі дадзенымі.

Варыянты назвы для конкурса, які Прадстаўніцтва спадзяецца праводзіць штогод, прымаюцца да ўдзелу ў асобнай, дадатковай намінацыі, і аўтар назвы-пераможцы будзе ўзнагароджаны спецыяльным прызам.

 

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

Видео