BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Грамадзянская супольнасць заклікае да кансалідацыі

18.03.2011
Грамадзянская супольнасць заклікае да кансалідацыі

Лідары грамадскай супольнасці заклікаюць апазіцыйныя структуры да кансалідацыі на базе выпрацоўкі агульнай стратэгіі на перыяд да будучых парламенцкіх выбараў.

Прадстаўнікі шэрагу аб’яднанняў будуць дамагацца правядзення шырокага абмеркавання дакумента з мэтай падпісання яго ўсімі дэмакратычнымі структурамі для стварэння агульнага і кансалідаванага ціску на беларускія ўлады для таго, каб прымусіць афіцыйны Мінск пайсці на вызваленне абсалютна ўсіх палітычных вязняў, а таксама істотныя змены правілаў правядзення выбарчых кампаніі.

Такім чынам, на думку Андрэя Ягорава, дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, прадстаўнікі шырокай грамадзянскай супольнасці мусяць змяніць палітычны ўклад, што стварыўся ў Беларусі цягам апошніх 17 год, а таксама вярнуць нацыянальнаму парламенту сапраўдныя прадстаўнічыя функцыі.

- У краіне няма інстытутаў нацыянальнай згоды і нацыянальнага дыялогу. Мы, як грамадзянская супольнасць, не можам удзельнічаць у вырашэнні галоўных праблемаў, якія стаяць перад краінай. Гэта абсурднай і недапушчальная сітуацыя. Стратэгія як раз і накіравана на аднаўленне інстытутаў нацыянальнай згоды і дыялогу ў краіне. Парламент як адзін з інстытутаў нацыянальнай згоды павінен вярнуць сабе ў палітычнай сістэме Беларусі.

Па словах Андрэя Ягорава, аферта беларускай Нацыянальнай платформы Грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства на сённяшні дзень заключаецца ў тым, каб у першую чаргу сабраць за адным круглым сталом усіх грамадскіх і палітычных лідараў і праз дыялог пагадзіцца ў сумесных дзеяннях. Правесці такую канферэнцыю сябры нацыянальнай платформы прапануюць у першай дэкадзе красавіка і ўжо сёння накіравалі беларускім уладам заяўкі з просьбай даць таксама абгрунтаванне папярэдняй адмовы.

 

Радыё Рацыя

Видео