BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Нацплатформа Форуму грамадзянскай супольнасці абмяркуе выбарчыя стратэгіі

15.03.2011
Нацплатформа Форуму грамадзянскай супольнасці абмяркуе выбарчыя стратэгіі

Галоўная умова правядзення наступных выбараў у Палату прадстаўнікоў беларускага парламента па стандартах міжнароднай супольнасці – стварэнне цягам будучых палутара год моцнага ціску на афіцыйны Мінск як з боку палітычнай апазіцыі ўнутры краіны, так і суб’ектаў міжнароднага права звонку.

На думку намесніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова, стратэгія, прапанаваная для абмеркавання на канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, што адбудзецца напачатку красавіка, найбольш праўдзіва адлюстроўвае гэтыя пазіцыі і паказвае, што выключна самастойнымі захадамі ніякай дэмакратызацыі ў краіне дамагчыся немагчыма.

- Стратэгія якая прапаноўваецца, будзе абмяркоўвацца і мае сваіх прыхільнікаў, але на сённяшні дзень іншай стратэгіі няма. Калі з’явяцца іншыя – будзем абмяркоўваць іх. Гэтая як раз такі прадугледжвае стварэнне ўмоваў для іншых выбараў. Калі стратэгія правільная і будзе правільна рэалізаваная яна павінна стварыць умовы, каб наступныя выбары былі іншымі. Галоўная умова – кансалідаваны ціск знутры і звонку.

Разам з тым шэраг дэмакратычных палітыкаў называюць такую пастаноўку пытання аслабленнем уласных пазіцый у вачох міжнароднай супольнасці. У прыватнасці узгаданая вышэй стратэгія атрымала цэлы шэраг негатыўных ацэнак падчас абмеркавання Каардынацыйнай радай дэмакратычных сіл, створанай пасля прэзідэнцкіх выбараў. Па меркаванні сябраў Рады акцэнтаванне ўвагі на міжнародны ўплыў сведчыць пра немагчымасць вырашэння праблемы ўнутры Беларусі.

Паводле рашэння беларускіх уладаў, канферэнцыя Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, прызначаная на будучыя выходныя, адмененая у сувязі з адсутнасцю памяшкання. 

 

Радыё Рацыя

Видео