BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дыскусія “Беларуская ідэя Еўропы: традыцыяналісцкая перспектыва”

13.03.2011
Дыскусія “Беларуская ідэя Еўропы: традыцыяналісцкая перспектыва”
Беларуская філасофская прастора супольна з Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў і Інстытутам ім. Гётэ ў Мінску 
запрашаюць на дыскусію:
“Беларуская ідэя Еўропы: традыцыяналісцкая перспектыва”,

 
якая будзе ладзіцца ў пятніцу, 18 сакавіка ў 18.00 у Інстытуце ім. Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3, 4 паверх)

Асноўны дакладчыкі: Аляксей Дзермант, Ягор Чурыла.

Мадэратар дыскусіі: Вольга Шпарага .

Рэзюмэ выступу асноўных дакладчыкаў:

Глыбіннае, традыцыйнае адзінства Еўропы пераўзыходзіць прыватныя цывілізацыйныя фазы яе развіцця: пляменныя супольнасці, феадалізм, мадэрн, постмадэрн і г.д. Беларусь пры гэтым разглядаецца як частка Еўропы, вольная ад яе ідэалагічнага дыктату. Традыцыя – не адсылае да нейкай да-мадэрнай фазы, а ўказвае на ўстойлівыя моманты паводзінаў, цывілізацыйную матрыцу, якая эвалюцыянуе і якая па-рознаму выяўлялася ў розных народаў. Тэлеаномія, мера, структура і іерархічнасць – асноўныя светаглядныя інструменты Традыцыі.

Лібералізм і талерантнасць – сучасныя таталітарныя рэлігіі. Падставовыя ідэі лібералізму не маюць ані меры, якая магла б вызначыць ступень іх ужытковасці, ані вышэйшай мэтазгоднасці, якая магла б служыць значным, вышэйшым апраўданнем іх існавання. “Гуманізм” як пастаноўка чалавека ў цэнтр Сусвету ў мадэрных грамадствах, усталяванне чалавечай асобы як меры прыводзіць да таго, што Сусвет становіцца месцам спажывання – і канчаткова спажываецца да рэшты ў эпоху постмадэрна. Шанс Беларусі ў часе геапалітычнага хаосу ў тым, каб злучыць Усход і Захад Паўночнай Кантынентальнай Цывілізацыі, а таксама злучыць яе археа і футура ды спраектаваць Спрадвечнае на дзейнасць, скіраваную ў будучыню.

Інфармацыя пра асноўных дакладчыкаў:

Аляксей Дзермант – філосаф, рэдактар альманаха DRUVIS, рэдактар партала Цэнтра этнакасмалогіі “Крыўя”. Навуковыя зацікаўленні: палітычная і этнічная гісторыя Беларусі, гісторыя ідэй, тэорыя імперыі і нацыяналізму, філасофія традыцыяналізму.

Ягор Чурылаў – мысляр, аўтар сайта http://iter-ignis.org/churilov/. Навуковыя зацікаўленні: кібернетыка вышэйшых парадкаў і сацыяльная кібернэтыка, гранічная сістэмалогія, філасофія здзяйснення.

 

Запрашаем усіх зацікаўленых! 

 

Беларуская філасофская прастора

Видео