BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Памерла палітолаг Святлана Навумава

12.03.2011
Памерла палітолаг Святлана Навумава

Адышла з гэтага свету палітолаг Святлана Навумава. Пра гэта паведамілі «Нашай Ніве» яе вучні з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Фота радыё Свабода.

Яна доўгі час мужна змагалася са складанай хваробай нырак. Як стала вядома, у яе адкрылася ўнутранае кровацячэнне, якое не ўдалося суняць нават у рэанімацыі.

Яна трымалася незалежных поглядаў, брала ўдзел у развіцці незалежнага грамадства Беларусі. Апошні час яна працавала ў мазгавым цэнтры кампаніі «Гавары праўду». Яе не раз выклікалі на допыты, апошні ператрус быў у яе ў хаце 4 студзеня. Яна была адным з кіраўнікоў паліталагічнага кірунку ў ЕГУ.

У часе ператрусаў у «Гавары праўду» ў маі мінулага года ў яе, як і ў іншых, сканфіскавалі ўсе наяўныя ў хаце грошы. У яе выпадку то былі грошы для лекаў і гемадыялізу, на якіх яна сядзела. У адным з інтэрв’ю на сумна пажартавала, што можа і не дажывецца да вяртання іх КДБ. І нібы ў благі час сказала, бо і выйшла так, што не дажылася.

Было ёй 55 гадоў.

Вечная памяць.

Наша Ніва

Видео