BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У справе падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

09.03.2011
У справе падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі

Аткрыты конкурс на рэалізацыю праекта “Падтрымка для грамадзянскай супольнасьці Беларусі, 2011” вартасцю 7 мільёнаў злотых абвесціла польскае Міністэрства замежных справаў.

 

Конкурс галоўным чынам адрасаваны польскім няўрадавым арганізацыям, якія дзейнічаюць ў справе пашырэння дэмакратыі ў Беларусі і да іх беларускіх партнёраў. Конкурс для Беларусі на такую суму праводзіць міністэрства ўпершыню, кажа сакратар Дэпартамента супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Польшчы Адам Божка.

- Такі дадатковы конкурс на суму 7 мільёнаў. Калі гаворка ідзе пра Беларусь, дык арганізуем першы раз. Закон аб грамадска-карыснай дзейнасці і валанцёрстве, на аснове якога цяпер арганізуем конкурсы, патрабуе, каб заяву складала арганізацыя зарэгістраваная ў Польшчы. Гэтая арганізацыя павінна знаць польскае права таксама пры справаздачы праекту, але можа ўнесці польскі ноў-хаў у супрацоўніцтве з беларускай арганізацыяй. Калі мова пра стварэнне кантактаў паміж польскімі і беларускімі арганізацыямі, гэта залежыць ад беларускага боку, каб такога партнёра знайсці.

Галоўная мэта рэалізацыі такога праекта – падтрымка дзейнасці беларускіх грамадскіх ініцыятываў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі пасля падзеяў 19 снежня.

Другі конкурс - “Супольныя польска-беларускія дзеянні”, на які прызначана амаль паўтара мільёна злоты, накіраваны галоўным чынам на ўмацоўванне польска-беларускіх культурных сувязяў. Заяўкі на гэты конкурс можна складаць да 31 сакавіка гэтага году.

 

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео