BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Уладзімір Мацкевіч: Ці варта працягваць паліванне брудам? (Відэа)

08.03.2011
Уладзімір Мацкевіч: Ці варта працягваць паліванне брудам? (Відэа)

Паводле палітолага, на парадку дня стаяць кансалідацыя і аб’яднанне апазіцыі. “Аб’яднанне ўсіх разам. А кожны паасобку робіць усё наадварот, каб гэтага аб’яднання не адбылося”, – заявіў Уладзімір Мацкевіч у інтэрв’ю “Белсату”.

“Атрымаўшы паразу ў вялікай, нацыянальнага маштабу палітычнай кампаніі, людзі пачынаюць шукаць вінаватых і вінаваціць адно аднаго, разумеючы пры гэтым, што прычына – у рэжыме, – кажа Уладзімір Мацкевіч. – Але гэтая прычына падаецца ўсім вельмі агульнаю і зразумелаю, а канкрэтныя прычыны паразы шукаюць у тым, што хтосьці камусьці чымсьці зашкодзіў”.

Палітолаг падкрэсліў, што не мае прычынаў меркаваць, што Рыгор Кастусёў хлусіць пра спробу подкупу. “Я цалкам магу зразумець тых, хто мог яму раіць зняць сваю кандыдатуру, ведаючы, які будуць ісці гэтыя выбары. Я таксама лічу, што КДБ мог падаслаць кагосьці ці прапанаваць пэўныя грошы за тое, каб зняцца, і г. д. Думаю, не бывае дыму без агню, і пэўныя факты сапраўды былі. Іншая рэч, як іх інтэрпрэтаваць, і ці варта працягваць апазіцыі паліваць брудам адно аднаго”, – дадаў эксперт.

Пры гэтым палітолаг падкрэсліў, што цяпер неабходна разабраць памылкі апазіцыі падчас выбарчай кампаніі. “Проста казаць “я невінаваты”, “гэтага не было” – не шлях да паразумення, не шлях да яднання. Гэта шлях да далейшай самадыскрэдытацыі дэмакратычных сілаў Беларусі”, – падкрэсліў Уладзімір Мацкевіч у інтэрв’ю “Белсату”.

 

 

belsat.eu

Видео