BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Славакіі абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

02.03.2011
У Славакіі абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі

Беларусь пасля выбараў – гэта адна з панеляў міжнароднай канферэнцыі “Globsec – братыслаўскі форум бяспекі”, якая пройдзе ў славацкай сталіцы 2 сакавіка з ўдзелам вярхоўнай прадстаўніцы Еўразвязу ў пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, еўракамісара Штэфана Фюле і міністра замежных справаў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле.

На канферэнцыю запрошаныя і прадстаўнікі беларускай апазіцыі, сярод якіх і першы спікер беларускага парламенту Станіслаў Шушкевіч.

На канферэнцыю запрошаны таксама прадстаўнікі беларускага пасольства ў Славакіі. Не выключана, што ў канферэнцыі прыме ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валеры Варанецкі, які запрошаны на сустрэчу міністраў замежных справаў краінаў Вышаградзкай чацвёркі з краінамі запрошанымі да Усходняга партнёрства, якая пройдзе ў Братыславе 3 сакавіка.

 

Радыё Рацыя

Видео