BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Саміт Усходняга партнэрства перанесены ў Польшчу

24.02.2011
Саміт Усходняга партнэрства перанесены ў Польшчу

Сёлетні саміт Усходняга партнэрства адбудзецца ў Польшчы, а не ў Вугоршчыне, паведамілі вугорскія ўлады.

Першапачаткова плянавалася, што сустрэча пройдзе напрыканцы траўня ў Будапэшце, але аказалася, што згаданы тэрмін супадае з самітам дваццаці найбагацейшых краінаў сьвету (G20) у Давіль у Францыі.

Таму вырашана адтэрмінаваць саміт Усходняга партнэрства да восені. Гэта значыць, што сустрэча адбудзецца падчас старшынства Польшчы ў ЭЗ.

У саміце прымуць удзел лідары 27 краінаў: чальцоў Эўразьвязу ды Ўкраіны, Грузіі, Малдовы, Азэрбайджану й Армэніі.

Пакуль невядома, хто на сустрэчы будзе прадстаўляць афіцыйны Менск. Хутчэй за ўсё, гэта можа быць міністар замежных справаў краіны – адзін зь нешматлікіх прадстаўнікоў беларускага рэжыму, які не ахоплены візавымі санкцыямі.

 

Польскае радыё для замежжа

Видео