BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новы амбасадар Польшчы прыедзе ў Беларусь у лютым

16.02.2011
Новы амбасадар Польшчы прыедзе ў Беларусь у лютым

Польскае пасольства ў Беларусі яшчэ ў лютым узначаліць новы амбасадар Лешэк Шэрэпка.

"Няма ніякіх зменаў, чакаем амбасадара, спадзяемся яго ў Мінску бліжэйшым часам", - паведаміў першы сакратар польскага пасольства ў Мінску Павал Марчук:

- Амбасадар прыедзе у лютым, як і запланавана. Магчымая тэхнічная змена: бо апроч таго што гэта амбасадар, гэта яшчэ і проста чалавек, які мусіць спакаваць свае рэчы, падрыхтавацца да выезду сам і сваю сям’ю падрыхтаваць і так далей. Але мы чакаем амбасадара, ён павінен прыехаць у лютым на месца.

Лешэк Шэрэпка атрымаў намінацыю на амбасадара Польшчы ў Беларусі яшчэ ў студзені. Новы кіраўнік польскага пасольства пачне працу ў цяжкі перыяд паколькі дачыненні паміж Варшавай і Мінскам пасля разгону мірнай дэманстрацыі і арыштах апазіцыянераў якія мелі месца пасля 19 снежня, сталі напружанымі.

 

Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео