BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Еўранест" выпрацуе фармат супрацы з Беларуссю

16.02.2011
"Еўранест" выпрацуе фармат супрацы з Беларуссю

У сакавіку пачынае працу Парламенцкая асамблея праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" – "Еўранест" без удзелу беларускай дэлегацыі.

 

Як адзначыў старшыня дэлегацыі Еўрапарламенту па справах Беларусі – Яцэк Протасевіч – гэта адзін з інструментаў, які ЕС прымяніў у адказ на рэпрэсіі ў дачыненні да беларускае апазіцыі пасля 19 снежня.

Паводле Яцка Пратасевіча ўжо ў сакавіку будзе пакліканая адмысловая рабочая група па пытаннях Беларусі, якая абмяркуе пытанне беларускага прадстаўніцтва ў "Еўранэсце".

- Мы дамовіліся, што адначасова з пачаткам працы "Еўранэст" мы збяром адмысловую рабочую групу, якая падрыхтуе прапановы адносна таго, як Беларусь можа быць прадстаўлена ў "Еўранэсце". Магчыма тады мы сустрэнемся з прадстаўнікамі беларускіх пазаўрадавых арганізацый і пагутарым пра магчымасці прадстаўніцтва гэтай часткі беларускай грамадскай думкі, беларускага палітычнага жыцця ў "Еўранэсце" ўжо цяпер, каб разам з парламентарыямі з Украіны, Грузіі, Малдовы, Арменіі, Азербайджану быць часткай працэсу прыняцця рашэнняў.

Раней меркавалася, што ў працы "Еўранэст" возьмуць удзел 60 еўрадэпутатаў, а таксама па 10 прадстаўнікоў краін запрошаных да праграмы. У адносінах да Беларусі разглядаліся розныя варыянты: запрашэнне выключна апазіцыі або апазіцыі і пяці прадстаўнікоў парламенту. Аднак гэтыя ідэі не знайшлі разумення ні ў афіцыйнага Мінска, ні ў шэрагу краін — суседзяў ЕС.

 

Ганна Шайкоўская, Радыё Рацыя

Видео