BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новы цягнік на Вільню

13.02.2011
Новы цягнік на Вільню

Паміж Лідай і Вільняй пусцяць цягнік. Пра гэта дамовіліся падчас нядаўнай сустрэчы кіраўнікі чыгунак Беларусі і Літвы.

У прэс-службе Беларускай чыгункі распавялі, што пры ўводзе спрошчанага візавага рэжыму для насельнікаў памежжа Літвы і Беларусі прызначаць курсаванне дзвюх пар прыгарадных цягнікоў паміж Лідай і Вільняй.

Акрамя таго, каб дадаткова прыхіліць больш пасажыраў, беларускі і літоўскі бакі вырашылі актывізаваць рэкламную дзейнасць пра новыя магчымасці перавозак паміж Мінскам і Вільняй.

 

Сашка Верацейчык, Твой стыль

Видео