BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: “Выключэньне з Усходняга партнэрства нічога добрага нашай краіне не нясе”

20.01.2011
Улад Вялічка: “Выключэньне з Усходняга партнэрства нічога добрага нашай краіне не нясе”

Эўрапейскі парлямэнт сёньня заклікаў правесьці ў Беларусі новыя прэзыдэнцкія выбары. Таксама прапануецца ўжыць эканамічныя санкцыі і выключыць Беларусь з праграмы «Ўсходняе партнэрства». Аналітыкі ацанілі гэты дакумэнт як самую жорсткую з усіх рэзалюцыяў, якія Эўразьвяз калі-небудзь прымаў у справе Беларусі.

У трынаццатым пункце рэзалюцыі па Беларусі Эўрапарлямэнт "заклікае Раду разгледзець магчымасьць прыпыненьня ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім партнэрстве на саміце Ўсходняга партнэрства ў Будапэшце, калі да гэтага ня будзе прымальнага тлумачэньня і значнага паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі, пры гэтым прыпыненьне не распаўсюджваецца на няўрадавыя арганізацыі і грамадзянскую супольнасьць".

Сьпікер Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства Ўладзіслаў Вялічка мяркуе, што такі падыход трэба было зафіксаваць у рэзалюцыі:

"Ён сапраўды разводзіць ролі беларускай дзяржавы і беларускай грамадзянскай супольнасьці ў гэтым працэсе. Аднак трэба разумець, што гэта нічога добрага для нашай краіны не нясе. Калі так здарыцца, што паляпшэньняў у Беларусі не адбудзецца і калі будзе прынятае рашэньне аб выключэньні краіны зь дзяржаўнага вымярэньня, гэта адкіне Беларусь назад у працэсе ўзаемадзеяньня з Эўропай. А грамадзянская супольнасьць ня ў стане гэтага кампэнсаваць. А па-другое, пакуль цяжка прагназаваць, як да гэтага паставяцца іншыя краіны Ўсходняга партнэрства.

Так што гэты пункт рэзалюцыі адпавядае сучаснай сытуацыі. Але трэнд, на жаль, вядзе ў нэгатыў"

 

Радыё Свабода

Видео