BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Новы конкурс праграмы Erasmus Mundus-ІІ: 6,7 мільёнаў Еўра для Украіны, Беларусі і Малдовы

14.01.2011
Новы конкурс праграмы Erasmus Mundus-ІІ: 6,7 мільёнаў Еўра для Украіны, Беларусі і Малдовы

Еўрапейская камісія агалошвае новы конкурс праектаў у межах адукацыйнай праграмы Erasmus Mundus-ІІ. Бюджет конкурсу на 2011 год складае прыкладна 100 мільёнаў Еўра. З іх 36 мільёнаў выдзелена на выкананне партнёрскіх праектаў між універсітэтамі ЕС і вядучымі навучальнымі ўстановамі краін еўрапейскай палітыкі дабрасуседства;  6,7 мільёнаў – непасрэдна на праекты, что выконваюцца ВНУ Украіны, Беларусі, Малдовы. 

Конкурс складаецца з трох кампанентаў:
 
Кампанент 1 – Супрацоўніцтва ў межах праграмы Erasmus Mundus. Гэты кампанент накіраваны на ўзмацненне супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі і навуковымі супрацоўнікамі ЕС і краін па-за яго межамі. Еўракамісія выбера 10 новых праектаў стварэння сумесных магістэрскіх курсаў (Кампанент 1А) і 10 праектаў стварэння сумесных доктарскіх праграм (Кампанент 1В).
 
Кампанент 2 – Партнёрскія праекты ў межах Erasmus Mundus (Erasmus Mundus Partnerships). Гэты кампанент накіраваны на ўзмацненне супрацоўніцтва паміж вышэйшымі адукацыйнымі ўстановамі з краін ЕС і краін па-за яго межамі. Ён падтрымлівае мабільнасць студэнтаў (на ўзроўні бакалаўрату і магістрату), дактарантаў, даследчыкаў, выкладчыкаў, прадстаўнікоў адміністрацыі (бюджэт 95,6 мільёнаў Еўра).
 
Кампанент 3 – Папулярызацыя еўрапейскай вышэйшай адукацыі. У межах гэтага кампанента будуць падтрыманы міжнародныя ініныятывы, даследванні, праекты, мерапрыемствы і інш., связаныя з міжнароднымі вымярэннямі ўсіх аспектах вышэйшай адукацыі (бюджэт 1,3 мільёна Еўра).
 
Апошні тэрмін падачы дакументаў па ўсіх трох кампанентах: 29 красавіка 2011 г.
 
Падрабязная інфармацыя пра конкурс
 
Інструкцыі па кампаненту 2 – Партнёрскія праекты
 
Веб-сайт праграмы Erasmus Mundus
 
Крыніца: http://www.civicua.org/news/view.html?q=1535713

 

NGO.BY

Видео