BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фюле правёў нефармальную сустрэчу з Мартынавым

10.01.2011
Фюле правёў нефармальную сустрэчу з Мартынавым

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэўся на выхадныя з эўракамісарам па справах пашырэньня Эўразьвязу Штэфанам Фюле, паведаміў партал polskieradio.pl. Сустрэча была нефармальнай, удакладніла прэс-сакратар эўракамісара Кэралайн Адам.

 

Як раней паведамлялася, міністар Мартынаў плянаваў сустрэцца з эўракамісарам Фюле, а таксама зь міністрам замежных справаў ЭЗ Кэтрын Эштан.

Падчас сустрэчы камісар Фюле перадаў міністру Мартынаву пазыцыю Кэтрын Эштан, якая была апублікаваная 20-га сьнежня. У ёй Эштан асудзіла выкарыстаньне сілы супраць дэманстрантаў у выбарчы вечар, а таксама зьбіцьцё лідараў апазыцыі.

Офіс эўракамісара Фюле не паведамляе пра падрабязнасьці сустрэчы, матывуючы гэта нефармальным статусам спатканьня.

У сераду Штэфан Фюле возьме ўдзел у сустрэчы камісіі замежных справаў Эўрапарлямэнту, прысьвечанай падзеям у Беларусі.

 

Польскае радыё для замежжа

Видео