BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эколагі патрабуюць праз суд праектныя дакументы Астравецкай АЭС

10.01.2011
Эколагі патрабуюць праз суд праектныя дакументы Астравецкай АЭС

Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці разгледзіць позву грамадскага аб'яднання "Экадом" да Дырэкцыі будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Эколагі патрабуюць прадставіць ім дакументацыю аб магчымым ўздзеянні будучай станцыі на навакольнае асяроддзе.

Спробы атрымаць гэтыя дакументы "мірным шляхам" скончыліся безвынікова - чыноўнікі прапанавалі адмовіліся прадставіць эколагам "на рукі" папяровую альбо электронную версію Заключэння аб Ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.

На думку актывістаў "Экадома", гэта парушае заканадаўства, паколькі прадстаўнікі грамадскасці маюць права на доступ да такога кшталту інфармацыі.


Крыніца: Твой стыль

Видео