BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чэхія гатова прыняць усіх беларускіх палітуцекачоў

10.01.2011
Чэхія гатова прыняць усіх беларускіх палітуцекачоў

Чэхія гатова прыняць усіх беларускіх палітуцекачо і абяцае не выдаваць іх Беларусі, нягледзячы на патрабаванні Інтэрпола.

 

Пра гэта падчас сустрэчы з дэлегацыяй беларускіх дэмакратычных сілаў заявіў міністр унутраных справаў Чэхіі Радэк Ён.

«Чэхія ведае, што КДБ мае даволі вялікія магчымасці для маніторынгу сітуацыі, і як толькі пачнуцца працэдуры палітычнага прытулку, тут жа з’яўляецца ліст Інтэрполу, што гэтага чалавека трэба выдаць. Чэхія не будзе здзяйсняць экстрадыцыі беларускіх палітуцекачоў. Больш за тое, Чэхія гатовая прыняць і схаваць усіх беларускіх палітуцекачоў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, звязаных з прэзідэнцкімі выбарамі 19 снежня 2010 года» — сказалі прадстаўнікі МУС.

На сустрэчы з чэшскім міністрам і дырэктарам аддзела па міграцыі Томашам Хайшманам прысутнічалі Сяргей Калякін, Станіслаў Шушкевіч, Аляскандр Казулін, Дзяніс Садоўскі і Віктар Івашкевіч.

 

Еўрапейскае радыё для Беларусі

Видео