BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адам Бальцер: Неабходна дапамагаць у праектах НДА

09.01.2011
Адам Бальцер: Неабходна дапамагаць у праектах НДА

"Беларусь да гэтага найменш скарысталася з еўрапейскіх праграмаў, якія праводзяцца ў рамках розных праектаў" - кажа дырэктар праграмы "Палітыка пашырэння і добрасуседства Еўрасаюзу фонду Дэмос-Еўропа" Адам Бальцер.

 

- Многія іншыя краіны, якія магчыма параўноўваць з Беларуссю, атрымоўваюць фінансавай дапамогі куды болей, гэта ў параўнанні нават з Лівіяй. Грошы, якія выдаткоўваюцца па магчымых праектах не павінны ісці да дзяржавы, а атрымаць павінны трэці сектар ці НДА (недзяржаўныя арганізацыі), альбо незалежныя медыі ці стыпендыі для студэнтаў, - падкрэсліў Бальцер.

Гэта ёсць тыя пытанні, якія павінен вырашаць і польскі урад у адносінах з Беларуссю, як з самай блізкай суседкай, лічыць Адам Бальцэр. Еўрапейскі саюз і Польшча павінны спрыяць ў развіцці малых праектаў накіраваных на дэмакратызацыю жыцця ў Беларусі, якая павінна выходзіць ад розных пластоў грамадства. Такія праекты, лічыць Бальцэр, павінны быць разлічаны на доўгія гады.

 

Крыніца: Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя

Видео