BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сікорскі пракаментаваў заяву МЗС Беларусі

05.01.2011
Сікорскі пракаментаваў заяву МЗС Беларусі

Адмена з боку Польшчы з 1 студзеня платы за нацыянальныя візы для грамадзян Беларусі з’яўляецца "крокам у правільным кірунку", – заявіў прэс-аташэ Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных:

- У прынцыпе мы вітаем гэтае рашэнне. Беларускі бок заўжды выступаў за спрашчэнне альбо поўную адмену візавых фармальнасцяў. Па нашым меркаванні, рашэнне польскага боку – гэта крок у правільным накірунку. Мы ўпэўненыя, што адкрытыя і прамыя кантакты паміж грамадзянамі нашых краін будуць садзейнічаць лепшаму ўзаемаразуменню і працаваць дзеля супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі.

 

Каментуючы гэтую заяву, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі зазначае, што цешыцца такой заявай:

- Калі нашу сімпатыю да беларускага народу беларускія ўлады добра ўспрымаюць, дык можна толькі парадавацца. Я спадзяюся, што гэтая турбота пра грамадзян Беларусі распаўсюдзіцца на ўсіх грамадзян Беларусі: і тых, якіх беспадстаўна трымаюць у турмах, і тых грамадзян Беларусі, якія маюць польскае паходжанне.

Радаслаў Сікорскі зазначыў, што цяпер складаецца спіс асобаў, датычных да рэпрэсій у Беларусі, якім будзе забаронены ўезд у краіну. Пазней гэтыя спісы будуць перададзены ў іншыя краіны Шэнгенскай зоны.

 

Крыніца: Зміцер Косцін, Радыё Рацыя

Видео