BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польшча дапаможа беларускім СМІ, студэнтам і ахвярам рэпрэсій

05.01.2011
Польшча дапаможа беларускім СМІ, студэнтам і ахвярам рэпрэсій

Павялічыць падтрымку незалежных СМІ, якія вяшчаюць з Польшчы, праграмы Каліноўскага і цэнтра дакументацыі і дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі, заклікалі у супольным звароце да міністра замежных спраў Польшчы сябры камісіяў замежных спраў польскага Сейма і Сената.

 

Вяртанне ўлады ў Мінску да палітыкі рэпрэсій у адносінах да ўласнага грамадства, дэмакратычнай апазіцыі і незалежных СМІ патрабуе рашучага адказу з боку Польшчы. Гаворыцца ў заяве. Намеснік міністр замежных спраў Польшчы Генрык Літвін, зазначыў што некаторыя крокі, пра якія гаворыцца ў звароце ужо зробленыя, між іншым дапамога Беларусі ад міністэрства павялічыцца ў будучым годзе на 20 мільёнаў злотых.

- Усе існуючыя пастаянны ініцыятывы, звязаныя з беларускай праблематыкай, а менавіта “Белсат”, “Радыё Рацыя” ці “Еўрапейскае радыё для Беларусі,” атрымаюць дадатковае фінансаванне. Толькі на дадзены момант нельга акрэсліць у якой ступені.

Дырэктар тэлеканала "Белсат" Агнешка Рамашэўская зазначыла, што павелічэнне фінансавання, гэта моцны крок польскай дыпламатыі ў адказ на падзеі ў Беларусі пасля выбараў.

- Я пад уражаннем ад таго, што наша МЗС вырашыла павялічыць сродкі дапамогі. Я прасіла дэпутатаў, толькі аб тым, каб яны глядзелі ці будзе гэтая палітыка праводзіцца паслядоўна, бо кожная палітыка добрая толькі тады калі яна праводзіцца паслядоўна, значыць пастаянна і нязменнымі метадамі.

Акрамя звароту да міністра замежных спраў Польшчы, сеймавая камісія распачне разгляд праекта рэзалюцыі Сейму датычнай Беларусі.

 

Крыніца: Зміцер Косьцін, Радыё Рацыя

Видео