BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гжэгаж Схетына: Рэзалюцыя па Беларусі будзе, і то вострая

05.01.2011
Гжэгаж Схетына: Рэзалюцыя па Беларусі будзе, і то вострая

Рэзалюцыя польскага Сейма ў справе Беларусі напэўна будзе прынята і напэўна будзе яна вострай, – сказаў сёння ў Беластоку маршалак Сейма Гжэгаж Схетына.

 

Змест рэзалюцыі выпрацоўвае сеймавая камісія замежных спраў, адзначыў маршалак, і будзе яна прынята так хутка, як гэта магчыма, мабыць і на бліжэйшым пасяджэнні Сейма, – кажа Гжэгаж Схетына:

– Рэзалюцыя напэўна будзе, будзе яна прынята камісіяй замежных спраў так хутка як гэта будзе магчыма, спадзяюся, што на бліжэйшым пасяджэнні Сейма. Няма ў рэзалюцыі яснасці наконт двух пытанняў. Нам залежыць, каб гэтая рэзалюцыя была прынята кансенсусам, каб прадстаўнікі ўсіх клубаў яе ўхвалілі. Каардынацыяй гэтай справы займаецца старшыня камісіі Анджэй Галіцкі.

Чакалася, што сёння камісія замежных справаў разгледзіць праект рэзалюцыі ў справе Беларусі аўтарства апазіцыйнай партыі "Права і справядлівасць", пасяджэнне аднак не адбылося па фармальных прычынах. Бліжэйшае пасяджэнне Сейма адбудзецца праз два тыдні.

 

Крыніца: Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя




Па фармальных прычынах камісія замежных спраў польскага Сейма не разглядала сёння на сваім пасяджэнні праект рэзалюцыі ў справе Беларусі, – паведаміў старшыня сеймавай камісіі замежных спраў Анджэй Галіцкі.

Праект быў прадстаўлены апазіцыйнай партыяй "Права і справядлівасць" і заклікае да ўвядзення дыпламатычных санкцый у адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Па словах Анджэя Галіцкага, праект рэзалюцыі "Права і справядлівасці", а таксама сумесная пазіцыя камісіі замежных спраў польскага Сейма і нямецкага Бундэстага магчыма будуць разгледжаны праз два тыдні:

– Тэкст гэтай рэзалюцыі я фармальна атрымаў ужо пасля пленарных нарадаў Сейма. Камісія магла б засяродзіцца на гэтым тэксце ў момант яго атрымання фармальным шляхам, г.зн. ад маршалка Сейма, за пасрэдніцтвам сакратарыята. Гэта сталася сёння раніцай а восьмай гадзіне, але нарады зацягнуліся даўжэй, чым мы гэтага спадзяваліся. Калі б галасаванні закончыліся да 12-й, а тэкст мы б растыражавалі сёння цягам дня, дык тады змаглі б мы сабрацца і прысвяціць яму паўгадзіны.

Па словах старшыні сеймавай камісіі замежных спраў польскага Сейма, галоўным намерам будучага пасяджэння будзе выпрацоўка супольнай рэзалюцыі ў справе Беларусі ад усяго польскага парламента. Праект "Права і справядлівасці" будзе адным з некалькіх, якія будуць разглядацца.

 

Крыніца: Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя




Камісія замежных справаў Польшчы будзе разглядаць сёння на сваім пасяджэнні праект рэзалюцыі польскага Сейма ў справе Беларусі. Праект рэзалюцыі быў прадстаўлены апазіцыйнай партыяй "Права і справядлівасць" і заклікае да ўвядзення дыпламатычных санкцый у адносінах да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

"Права і справядлівасць" у сваім праекце рэзалюцыі заклікае таксама беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных палітычных дзеячаў ды высветліць абставіны смерці апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна.

Па словах намесніка старшыні камісіі замежных спраў Сейму Роберта Тышкевіча пры прыняцці рэзалюцыі праект павінен прайсці адпаведную працэдуру:

- Праект рэзалюцыі трапіць у Камісію па замежных справах і адбудзецца першае чытанне. Я не думаю, што ўдасца прыняць гэтую рэзалюцыю на разгляд сесіі парламента, таму яна будзе прынята на наступным пасяджэнні Сейма: гэта існуючы парадак працы над праектамі пастановаў Сейма.

Напярэдадні на сумесным пасяджэнні камісій замежных спраў Сейма і Сената Польшчы быў прыняты зварот да міністра замежных спраў Польшчы, ў якім члены камісіяў заклікалі падтрымаць незалежныя СМІ, якія вяшчаюць з Польшчы, праграму стыпендыяў імя Кастуся Каліноўскага, ды праекту Цэнтра дакументацыі і дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.

 

Крыніца: Зміцер Косцін, Радыё Рацыя

Видео