BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Заява з нагоды пачасцелых візітаў у Мінск прадстаўнікоў уладаў краін Еўразвязу

02.11.2010
Заява з нагоды пачасцелых візітаў у Мінск прадстаўнікоў уладаў краін Еўразвязу

Радославу Сікорскаму, міністру замежных спраў Рэспублікі Польшча

Гіду Вэстэрвэле, міністру замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Нямеччына

ЗАЯВА
з нагоды пачасцелых візітаў у Мінск прадстаўнікоў уладаў краін Еўразвязу

Мы, грамадскія і праваабарончыя арганізацыі некалькіх краін Еўропы, выражаем заклапочанасць з нагоды парушэння правоў чалавека ў Беларусі, краіне-суседцы ЕЗ.

Вітаючы дыялог паміж уладамі Беларусі і краін ЕЗ, хочам звярнуць увагу еўрапейскай грамадскасці на па-ранейшаму актуальную праблему недатрымання Беларуссю асноўных правоў чалавека.

Заклікаем прадстаўнікоў уладаў Еўразвязу звярнуць увагу на тое, што ў Беларусі зазнаюць пераслед палітычныя апаненты ўлады і незалежныя журналісты, прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды, не забяспечаная свабода слова, сходаў і аб’яднанняў.

Улічваючы, што візіты высокапастаўленых еўрапейскіх палітыкаў паспяхова выкарыстоўваюцца ўладамі Беларусі як знак падтрымкі заходніх краін цяперашняму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку напярэдадні маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбараў, просім, каб у ходзе кантактаў з уладамі на парадку дня абавязкова прысутнічала тэма каштоўнасцяў справядлівасці, дэмакратыі, чалавечай годнасці.

Таму лічым неабходным у ходзе перамоваў з уладамі Беларусі, акрамя прагматычных эканамічна-палітычных пытанняў, дамагацца прагрэсу ў захаванні правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў праз:

  • безумоўнае вызваленне палітзняволеных – Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і іншых;
  • спыненне крымінальнага пераследу незалежных журналістаў;
  • увядзенне мараторыя і скасаванне смяротнага пакарання;
  • скасаванне Артыкула 193.1 КК, што прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі;
  • правядзенне вольных і справядлівых прэзідэнцкіх выбараў.


Да звароту далучыліся:

Арганізацыя Belarus Watch, Вільня, Літва

Libereco – Партнёрства ў імя правоў чалавека, Бон, Нямеччына

Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні, Літва

”Грамадзянская Беларусь”, Прага, Чэхія

Фундацыя Дамоў правоў чалавека, Осла, Нарвегія



Кантактная асоба: Вадзім Вілейта, [email protected], +370 614 82880

 

Запампаваць тэкст Заявы

Видео