BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Перспектывы «Усходняга партнёрства»

25.10.2010
Перспектывы «Усходняга партнёрства»

У Варшаве прайшла канферэнцыя "Перспектывы "Усходняга партнёрства". У ёй прынялi ўдзел некалькi дзясяткаў грамадскiх дзеячаў, экспертаў, палiтыкаў з Украiны, Малдовы, Чэхii, Польшчы, Нямеччыны, Беларусi.

Эксперты i палiтыкi падводзiлi вынiкi паўтарагадовай дзейнасцi  "Усходняга партнёрства", а таксама спрабавалi высветлiць, цi дапамагае праграма развiццю грамадзянскай супольнасцi ў постсавецкiх краiнах.

Яраслаў Дзедзiц, прадстаўнiк польскага Мiнiстэрства замежных спраў, лiчыць "Усходняе партнёрства" паспяховым праектам. Дзякуючы гэтай праграме актыўна вядуцца перамовы аб бязвiзавым руху памiж Малдовай, Грузiяй i Еўрасаюзам. На заключным этапе знаходзiцца падрыхтоўка дамовы аб асацыяцыi ЕС з Малдовай. Кiшынёў, Кiеў i Тбiлiсi ствараюць пры дапамозе Еўрасаюза iндывiдуальныя планы рэформ. Яраслаў Дзедзiц дадаў, што Польшча падчас свайго старшынства ў Еўрасаюзе зробiць усё магчымае, каб актывiзаваць "Усходняе партнёрства".

Як чыноўнiкi, так i прадстаўнiкi грамадскасцi ў Беларусi спадзявалiся, што дзякуючы "Усходняму партнёрству" Беларусi ўдасца прыцягнуць грошы на мадэрнiзацыю эканомiкi. Аднак на нарадзе напомнiлi, што  мэтай "Усходняга партнёрства" з'яўляюцца палiтычная асацыяцыя ды ўвядзенне стандартаў ЕС у  краiнах-суседзях. Гэта значыць, што праграма створана, каб дапамагаць гэтым краiнам праводзiць адмiнiстрацыйныя i гаспадарчыя рэформы. Iнвестыцыi — зусiм iншая справа. Зразумела, Еўрапейскi банк рэканструкцыi i развiцця выдзелiў паўтара мiльярда еўра для падтрымкi фiрм, якiя збiраюцца iнвеставаць на Усходзе, але супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнёрства" накiравана на паляпшэнне клiмату для iнвестыцый, толькі не на самi iнвестыцыi. Вось гэтым i варта займацца больш актыўна.

 

Крыніца: Народная воля

Видео