BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сустрэча працоўнай групы 1 у межах Форума грамадзянскай супольнасці

07.10.2010
Сустрэча працоўнай групы 1 у межах Форума грамадзянскай супольнасці

7-8 кастрычніка ў Брусэлі адбываецца сустрэча прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства, якія працуюць у межах першай працоўнай групы Форума пад назвай "Дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць".
Парадак дня працы ўдзельнікаў сустрэчы ўключае ў сябе абмеркаванне наступных крокаў у межах першай працоўнай групы, якія дазволяць зрабіць працу на Форуме грамадзянскай супольнасці змястоўнай і эфектыўнай. У межах сустрэчы рацуюць адмысловыя групы па пытаннях правоў чалавека, паляпшэння візавага рэжыму, рэформы публічнага кіравання, барацьбы з карупцыяй, рэформы судзебнай сістэмы і інш. Адмысловая ўвага на сустрэчы надаецца інфармаванню ўдзельнікаў аб працэсах Усходняга партнёрства і пабудовы нацыянальных платформ Форума грамадзянскай супольнасці, якія адбываюцца на ўзроўні краін-удзельніц праграмы.

Удзел у працы сустрэчы бяруць каля 60 арганізацый, а таксама прадстаўнікі розных структур Еўрапейскай камісіі і іншых структур ЕС. Адначасова з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці на сустрэчу аднаімённай платформы сабраліся прадстаўнікі дзяржаўных органаў краін Усходняга партнёрства. Яны запрошаны на другі дзень сустрэчы прадстаўнікоў грамадскасці.

[email protected]

Видео