BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Малы памежны рух: засталося - чакаць!

09.06.2010
Малы памежны рух: засталося - чакаць!

Абедзве палаты польскага парляманту ратыфікавалі  польска-беларускую дамову аб малым памежным руху, якую у лютым гэтага году ў Варшаве падпісалі міністры замежных спрваў Польшчы і Беларусі Радаслаў Сікорскі і Сяргей Мартынаў.

Зараз застаецца падпісанне дакументу прэзыдэнтам Польшчы.

Паводле польскага дэпутата Яраслава Матвеюка, сябра соймавай камісіі па ўнутранных справаў, выконваючы абавязкі прэзыдэнта Польшчы маршалак Сойму Браніслаў Камароўскі мае права падпісаць такі дакумент і на думку дэпутата, скарыстаецца гэтым правам на працягу бліжэйшых дзён, і гэта будзе ўсё, што патрабуецца зрабіць з польскага боку.

Умова увойдзе ў жыццё пасля ратыфікацыі дакументу беларускім бокам. Пакуль яшчэ законапраект знаходзіцца на дапрацоўцы ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.

Крыніца: Радыё Рацыя

 


 

Як беларусам ездзіць у Польшчу без візы?

Дамова з Польшчай пра Малы памежны рух, хутчэй за ўсё, пачне дзейнічаць з пачатку наступнага года. Еўрарадыё даведалася, колькі будзе каштаваць спецыяльны дазвол, як яго атрымаць і наколькі далёка мы зможам заехаць у Польшчу.

1. Навошта патрэбная Дамова аб малым памежным руху?

Галоўная мэта Дамовы - спрашчэнне працэдуры перасячэння польска-беларускай мяжы для жыхароў памежнай зоны, пашырэнне ўзаемных кантактаў і супрацоўніцтва ў розных галінах паміж жыхарамі памежжа.

2. Я жыву ў Ваўкавыску. Калі я змагу ездзіць да сябра з польскага памежжа без візы?

Хутчэй за ўсё - ад пачатку 2011 года. Польскі Сейм ухваліў праект Дамовы яшчэ 20 траўня.

Але Міністэрства замежных спраў Беларусі праект Дамовы беларускаму парламенту яшчэ не перадало. Паводле слоў прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, парламент, хутчэй за ўсё, будзе разглядаць Дамову ўвосень.

Андрэй Савіных: "Дакументы, вядома, будуць перададзеныя ў парламент, але хіба на веснавую сесію не паспеем. Парламент, хутчэй за ўсё, разгледзіць праект увосень. Верагоднасць ратыфікацыі - амаль 100%".

Пасля таго, як парламенты прымуць дамову, яе мусяць падпісаць прэзідэнты абедзвюх краін. Затым бакі праінфармуюць адзін аднаго і праз 30 дзён Дамова набывае моц. З гэтага часу выдача дазволаў можа зацягнуцца яшчэ на 2 месяцы: консульствы ў Гродне і Брэсце могуць разглядаць прашэнне аб дазволе да 60 каляндарных дзён, а ў асобных выпадках - да 90.

3. Хто лічыцца жыхаром памежнай паласы?

Для таго, каб лічыцца жыхаром памежнай зоны, трэба мець рэгістрацыю ў адным з населеных пунктаў, які ўваходзіць у 50-кіламетровую прыгранічную зону, на працягу не менш як трох гадоў. У польскамоўнай версіі праекта Дамовы, даступнай на сайце Сейма, адзначаецца, што атрымаць дазвол змогуць і блізкія сваякі жыхароў памежнай зоны - муж з жонкай і дзеці, нават калі яны зарэгістраваныя ў памежжы менш за тры гады.

Але прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных адзначае, што пра гэта казаць яшчэ рана: "Такія рэчы могуць удакладняцца ў працоўным парадку: у працэсе ратыфікацыі, імплементацыі".

4. Як і за колькі часу можна атрымаць дазвол на памежны рух?

Калі Дамову ратыфікуюць, і яна пачне дзейнічаць, трэба прыйсці ў консульства ў Гродне ці Брэсце, заплаціць 20 еўра, прад'явіць пашпарт, пацвярджэнне сталага пражывання ў памежнай паласе не менш за тры гады, а таксама пацвярджэнне патрэбы ў частым перасячэнні мяжы. Тыя, каму адмоўлена ва ўездзе ў ЕС, дазвол не атрымаюць. Дазвол бясплатны для непаўналетніх, пенсіянераў і інвалідаў.

Дакумент будзе выдавацца не пазней чым праз 60 дзён са дня падачы дакументаў. У пэўных выпадках тэрмін можа быць падоўжаны да 90 дзён.

5. На колькі часу выдаецца дазвол на памежны рух?

Першы дазвол выдаецца на 2 гады, але не даўжэй за тэрмін дзеяння пашпарту. Наступныя дазволы выдаюцца на 5 гадоў, але не даўжэй за тэрмін дзеяння пашпарту і з умовай, што вы не парушалі правілы Дамовы, карыстаючыся папярэднім дазволам.

6. Якія дакументы трэба мець для перасячэння мяжы згодна з Дамовай?

Апрача пашпарту і дазволу пры сабе неабходна мець медыцынскую страхоўку мінімум на 14 дзён і на суму, не меншую за 20 тысяч еўра.

7. Ці можна будзе ў рамках Дамовы паехаць у Варшаву ці Беласток?

Не. Правілы Дамовы гэта забараняюць. Жыхары беларускага памежжа, якія атрымаюць дазвол, змогуць знаходзіцца ў 50-кіламетровай прыгранічнай зоне Польшчы. Ані Варшава, ані нават Беласток у яе не ўваходзяць. Затое з беларускіх гарадоў - ажно два абласных цэнтры (Гродна, Брэст) і шэраг меншых гарадоў (Ваўкавыск, Скідзель, Жабінка і іншыя).

Супрацоўніца Аддзела інфармацыі Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце Альжбета Ксёнжэк"Выхад за прыгранічную зону - гэта учынак, які падлягае дэпартацыі і пазбаўленню права на ўезд. На які час - вырашае памежная служба, але часцей за ўсё вызначаецца тэрмін 5 гадоў".

Глядзі поўны пералік польскіх і беларускіх гарадоў і адміністрацыйных адзінак, якія ўваходзяць у памежную зону, узяты з польскамоўнай версіі праекта Дамовы.



8. Ці можна будзе пастаянна пражываць у польскім памежжы?

Не. Правілы малога памежнага руху абмяжоўваюць час знаходжання на тэрыторыі памежнай паласы Польшчы. У Польшчы можна прабыць бязвыезна не больш за 30 дзён. А ў суме цягам 6 месяцаў нельга наведваць суседнюю краіну больш за 90 дзён.

9. Як будзе выглядаць дазвол?

Пластыкавая картка будзе змяшчаць фотаздымак, назву дакумента на польскай і беларускай мовах, серыю і нумар дазволу, імя, прозвішча, дату нараджэння, пол, грамадзянства і месца сталага пражывання, орган, што выдаў дазвол, дата выдачы і тэрмін дзеяння, серыю і нумар пашпарта.

 

Крыніца: Андрэй Елісееў, Еўрапейскае радыё для Беларусі

Видео