BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс для журналистов на тему ЕС-Беларусь 2010

09.06.2010
Конкурс для журналистов на тему ЕС-Беларусь 2010

З нагоды святкавання Дня Еўропы Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс для журналістаў на тэму "ЕС-Беларусь 2010".

Конкурс для журналістаў на тэму "ЕС-Беларусь 2010"

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс на тэму адносін паміж ЕС і Беларуссю ў 2010 годзе. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца журналісты беларускіх і замежных СМІ.

Конкурс праводзіцца з мэтай пашырэння і падтрымкі прафесійнага асвятлення пытанняў, звязаных з развіццём адносінаў паміж Еўрапейскім Саюзам і Рэспублікай Беларусь.

 

Намінацыі конкурсу:

1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв'ю).

2. Найлепшы аналітычны матэрыял (артыкул дыскусійнага, аналітычнага або тлумачальнага характару).

3. Найлепшая фотапраца (фатаграфія, фотарэпартаж).

 

Крытэры ацэнкі:

• Адпаведнасць тэматыцы конкурсу;

• Арыгінальнасць інфармацыі (інфармацыйны факт, інфармацыйная нагода);

• Адпаведнасць прынцыпам падачы навін;

• Арыгінальнасць;

• Спосабы дасягнення эфекту прысутнасці (для рэпартажаў);

• Аўтарскі стыль.

 

Тры лепшыя працы ў кожнай намінацыі будуць адзначаныя прызамі:

I месца - ноўтбук,

II месца - абсталяванне для фота- ці відэаздымкі,

III месца - лічбавы дыктафон.

 

Парадак правядзення конкурсу

• На конкурс прымаюцца журналісцкія працы на беларускай ці рускай мове, што з'явіліся ў СМІ ў перыяд з 1 студзеня па 15 кастрычніка 2010 г. уключна. Апошні тэрмін прыёму прац на конкурс - 15 кастрычніка 2010 г. (па паштовым штампе).

• Адзін аўтар можа падаць не больш за адну працу ў кожную з намінацый і не больш за тры працы ў трох намінацыях.

• Працы, што падаюцца на конкурс, павінны быць выкананыя ў добрай тэхнічнай якасці (арыгінал публікацыі або копія). Аўдыё і відэа матэрыялы прымаюцца на лічбавых носьбітах (CD і іншыя). Онлайн публікацыі прадстаўляюцца ў раздрукаваным выглядзе з указаннем наўпроставай спасылкі на публікацыю ў сетцы Інтэрнет. Усе матэрыялы павінны ўтрымліваць дату выхаду публікацыі і павінны быць завераныя рэдакцыйнай пячаткай і подпісам кіраўніка рэдакцыі.

• Аўтар таксама павінен падаць кароткую інфармацыю пра сябе, у тым ліку кантактныя звесткі.

• Працы на конкурс прымаюцца пад подпіс або па пошце заказным лістом (з пазнакай "Конкурс для журналістаў") на адрас: Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь, вул. Энгельса 34а, Будынак 2, Мінск, 220030, Беларусь.

• Працы пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу не вяртаюцца.

 

Крыніца: Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі

 

Видео