BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Канферэнцыя Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная карта УП для Беларусі"

09.06.2010
Канферэнцыя Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная карта УП для Беларусі"

Паважаныя прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, паўнамоцныя асобы беларускай дзяржавы
і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕС і краін-партнёраў УП, прадстаўнікі экспертнай супольнасці Беларусі!

Запрашаем вас прыняць удзел у Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі", якая адбудзецца 5-6 ліпеня 2010 года ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню бягучай і перспектыўнай дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці як аднаго з галоўных істытуцыянальных гульцоў праграмы "Усходняе партнёрства", а таксама далейшых шляхоў развіцця і ўзмацнення праграмы "Усходняе партнёрства" як у Беларусі, так і на агульнаеўрапейскім узроўні.

Усходняе партнёрства - гэта шматбаковая структура супрацоўніцтва, прапанаваная Еўрапейскім Саюзам шасці дзяржавам Усходняй Еўропы: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Ўкраіне. За год, які прайшоў з моманту аб'явы 7 траўня 2010 гады ініцыятывы "Усходняе партнёрства", праграма прайшла досыць прыкметны шлях.

У рамках Усходняга партнёрства асобная ўвага надаецца пытанням удзелу грамадзянскай сцпольнасці. 16-17 лістапада 2009 у Брусэлі адбыўся першы Форум грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, дзе беларускія арганізацыі выявілі высокую актыўнасць, арганізаванасць і салідарнасць, дамогшыся разам са сваімі калегамі з іншых краін падвышэння істытуцыянальнага статуту Форума. Два прадстаўніка Беларусі былі абраныя ў склад Кардынацыйнага Камітэта ФГС, а адзін з лідэраў беларускага трэцяга сектара Сяргей Мацкевіч стаў афіцыйным спікерам Форума грамадзянскай супольнасці.

На сустрэчы ўдзельнікаў першага Форума і зацікаўленых прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці 29 студзеня 2010 гады было прынята рашэнне аб далейшым развіцці Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці УП як прылады сталай публічнай камунікацыі і дыялогу ў інтэрасах падвышэння эфектыўнасці дзейнасці ў рамках Усходняга партнёрства ў Беларусі. Канферэнцыя "Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі" з'яўляецца яшчэ адным значным крокам у дадзеным кірунку.
Канферэнцыя закліканая вырашыць шэраг задач, якія стаяць перад беларускай грамадзянскай супольнасцю ў рамках далейшага развіцця Ўсходняга партнёрства, а менавіта:

  • Пазнаёміцца з той дзейнасцю, якая ўжо была рэалізаваная ў рамках Усходняга партнёрства беларускай дзяржавай і арганізацыямі грамадзянскай супольнасці ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім Саюзам, а таксама з бліжэйшымі і перспектыўнымі планамі.
  • Прадставіць і абмеркаваць аналітычныя і стратэгічныя  прапановы розных беларускіх аналітычных груп па далейшым разгортванні дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці на перспектыву 2010-2012 гг. як на істытуцыянальным узроўні праграмы УП ў цэлым, так і ў рамках асобных кірункаў, вызначаных у адпаведнасці з тэматычнымі платформамі Ўсходняга партнёрства.
  • Пашырыць спектр ведаў і уяўленняў супрацоўнікаў і лідэраў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі аб бягучай і планаванай дзейнасці ў рамках Усходняга партнёрства на нацыянальным і еўрапейскім узроўнях.
  • Падрыхтаваць і рэкамендаваць да ўдзелу ў другім Форуме грамадзянскай супольнасці (Берлін, 18-19 лістапада 2010 г.) групу арганізацый грамадзянскай супольнасці ад Беларусі з улікам наяўных рамачных умоў і крытэраў (прадстаўленасць арганізацый розных тыпаў і кірункаў дзейнасці, баланс па тэматычных прыярытэтах і інш.), а таксама наяўнасці пэўных мэт, стратэгій і планаў, якія прадугледжваюць актыўны, кампетэнтны і зацікаўлены ўдзел прадстаўнікоў беларускага трэцяга сектара ў працы Форума грамадзянскай супольнасці.

Улічваючы прынцыповую важнасць ініцыятывы Ўсходняга партнёрства для грамадзянскай супольнасці Беларусі, для краіны ў цэлым, а таксама для паспяховасці рэгіянальнага і еўрапейскага супрацоўніцтва і забеспячэння адкрытасці і празрыстасці грамадскага дыялогу, Аргкамітэт канферэнцыі запрашае зацікаўленых прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі, паўнамоцных асоб беларускай дзяржавы і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕС і краін-партнёраў УП, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці Беларусі да шырокага публічнага абмеркавання наступных пытанняў:

  • Ацэнка першага года рэалізацыі праграмы "Усходняе партнёрства" з боку арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі;
  • Роля Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ў рэалізацыі стратэгічных і тэматычных аспектаў праграмы;
  • "Дарожныя карты" развіцця дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці на ўзроўні праграмы ў цэлым, а таксама па асобных тэматычных кірунках;
  • Актуальныя задачы Беларусі і грамадзянскай супольнасці краіны ў праграме Ўсходняга партнёрства;
  • Выклікі і магчымасці беларускай дэлегацыі на Форуме грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ў Берліне (лістапад 2010).

Падрабязней гл. папярэднюю Праграму канферэнцыі (Дадатак 1).

 

УМОВЫ ЎДЗЕЛУ

Да ўдзелу ў Канферэнцыі Нацыянальнага Форума грамадзянскай супольнасці "Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі" запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі (грамадскія аб'яднанні і асацыяцыі, некамерцыйныя ўстановы і фонды, грамадзянскія ініцыятывы), а таксама паўнамоцныя асобы беларускай дзяржавы і дыпламатычных прадстаўніцтваў краін ЕС і краін-партнёраў УП, прадстаўнікі экспертнай супольнасці, зацікаўленыя ў развіцці Ўсходняга партнёрства і ўдзеле ў ім беларускай грамадзянскай супольнасці.

Удзел у Канферэнцыі можа быць заяўлены ў адной з двух магчымых формаў:

  • Аўтар экспертнай прапановы па далейшым разгортванні дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці на перспектыву 2010-2012 гг.
  • Удзельнік пленарных паседжанняў і працоўных груп Канферэнцыі.

Аўтар экспертной прапановы

Ведаючы, што шэраг вядомых на нацыянальным і міжнародным узроўні экспертных арганізацый, фабрыкаў думкі, аналітычных груп і  іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі ўжо мае ўласныя пазіцыі і прапановы па заяўленых пытаннях, Аргкамітэт канферэнцыі запрашае іх прадстаўнікоў падрыхтаваць свае экспертныя прапановы па далейшым развіцці дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці на нацыянальным і еўрапейскім узроўнях для іх прадстаўлення і абмеркавання на Канферэнцыі.

Патрабаванні да экспертных прапаноў:

  • Тэзы экспертаў павінны адпавядаць тэматыцы канферэнцыі і ўтрымоўваць прапановы па далейшым разгортванні дзейнасці Форума грамадзянскай супольнасці на перспектыву 2010-2012 гг. альбо на істытуцыянальным узроўні праграмы УП ў цэлым, альбо ў рамках асобных кірункаў, вызначаных у адпаведнасці з тэматычнымі платформамі Ўсходняга партнёрства: (1) дэмакратыя, правы чалавека, належнае кіраванне і стабільнасць; (2) эканамічная інтэграцыя і збліжэнне з палітычнымі курсамі ЕС; (3) навакольнае асяроддзе, змена клімату і энергетычная бяспека; (4) кантакты паміж людзьмі.
  • У сувязі з тэмай канферэнцыі, а таксама характарам выклікаў, якія стаяць перад Форумам грамадзянскай супольнасці, адмысловай умовай для аўтараў-экспертаў з'яўляецца патрабаванне падрыхтоўкі іх экспертных прапаноў у фармаце "дарожнай карты". Для дапамогі ў распрацоўцы падобнага роду прапаноў Аргкамітэтам канферэнцыі падрыхтавана адмысловае метадычнае кіраўніцтва (гл. Дадатак 3), якое накіравана на аказанне дапамогі ў распрацоўцы змястоўных прапаноў у фармаце "дарожных карт". Экспертныя групы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці могуць скарыстацца кіраўніцтвам альбо прапанаваць свой (з іх пункта гледжання больш рэлевантны) фармат прапаноў. Усе дасланыя да 20 чэрвеня прапановы прайдуць вонкавае рэцэнзаванне іншымі экспертнымі групамі і па магчымасці будуць абмеркаваныя на тэматычных круглых сталах.
  • Прапановы, пададзеныя на канферэнцыю, павінны адпавядаць фармальным патрабаванням: 12 шрыфт, Times New Roman, адзінарны інтэрвал, аб'ём - 3-7 старонак, а таксама ўтрымоўваць указанне, на якой з тэматычных працоўных груп будзе зроблены даклад. Дасланыя прапановы будуць уключаны ў набор працоўных матэрыялаў канферэнцыі. У сувязі з абмежаванасцю часу на прадстаўленне дакладаў Аргкамітэт пакідае за сабой права канчатковага выбару дакладчыкаў. Для адбору дакладаў са складу сябраў Аргкамітэта сфармавана рэдакцыйная камісія.
  • Для ўдзелу ў Канферэнцыі ў якасці аўтара экспертнай прапановы неабходна да 20 чэрвеня 2010 года даслаць запоўненую форму прыкладзенай да гэтага ліста заяўкі (Дадатак 2), а таксама тэкст экспертнай прапановы на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі [email protected].



Удзельнік пленарных паседжанняў і рабочых груп Канферэнцыі

Для ўдзелу ў Канферэнцыі ў гэтай якасці неабходна да 20 чэрвеня 2010 года даслаць запоўненую форму прыкладзенай да гэтага ліста заяўкі (
Дадатак 2) на электронны адрас Аргкамітэта канферэнцыі [email protected]. У сувязі з абмежаванай колькасцю месцаў, асобы, якія не заявілі аб сваім удзеле да пазначанага тэрміна, не змогуць прыняць удзел у Канферэнцыі. Асобную ўвагу патэнцыйных заяўнікоў звяртаем на тое, што Аргкамітэт канферэнцыі не кампенсуе траншпартныя выдаткі ўдзельнікаў.


КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:

Па ўсіх пытаннях, што вас цікавяць, просім звязвацца з каардынатарам Тэхнічнай групы Арганізацыйнага камітэта  Галінай Чарапок
Эл.пошта: [email protected]
Тэл./факс (017) 2454118; маб. (029) 3105024 (пн.-пт., з 10:00 до 18:00)


Усю інфармацыю аб Канферэнцыі можна таксама знайсці на сайце EUROBELARUS.INFO

Чакаем вас на Канферэнцыі “Дарожная карта Ўсходняга партнёрства для Беларусі”!


З павагай,
Аргкамітэт канферэнцыі

Видео