BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ARCHE "Беларусы ў Варшаве"

08.06.2010
ARCHE "Беларусы ў Варшаве"

Апошні нумар часопіса ARCHE, які днямі выйшаў з друку, працягвае традыцыю тэматычных нумароў й называецца "Беларусы ў Варшаве".

Валер Булгакаў: Тэматычныя нумары рыхтуюцца даўжэй, вымагаюць больш прадумнага падыходу, але карыстаюцца лепшым запатрабаваньнем. Гэты нумар складаў прафэсар Мікола Хаўстовіч, які працуе ў Варшаўскім унівэрсытэце. Нумар насычаны рознымі тэмамі ад таго, як правільна пісаць і гаварыць беларусам на польскай мове і да перакладаў маладой польскай паэзіі. Чым гэты нумар каштоўны для мяне асабіста? Перш за ўсё тым, што ён дае адказы на пытаньні як можна ператрываць і выйсьці дужымі з хваляў самай агрэсіўнай, бепардоннай русіфікацыі. Варшава 123 гады на правах звыклага расейскага губернскага гораду ўваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі. Але была абвешчаная польская незалежнасьць і цяпер пра гэта існаваньне ў межах расейскай імпэрыі як суб’екта агрэсіўнай русіфікацыі нам ніхто не нагадвае. Гэты нумар паказвае, што трэба, каб супрацьстаяць варожай навале. І ён дае атымістычныя адказы, ці можна ператрываць падобнага кшталту агрэсіўную кампанію.

Прадмову да "варшаўскага" нумару ARCHE напісаў прафэсар Мікола Хаўстовіч, які выкладае ў Варшаўскім унівэрсытэце. 

Якая яна "Варшава беларуская" вачыма навукоўца?

Мікола Хаўстовіч: Сваёй беларускасьцю Варшава магла б параўнацца са шмат якімі гарадамі ў Беларусі. Тут здаўна існуе беларускі (ці ліцвінска-беларускі) дух, беларускі асяродак. Праўда, на пачатку ХІХ ст. Ян Чачот даволі непрыязна выказваўся пра гэты горад, бо яму наймілейшай была Вільня. Але вуліца Яна Чачота ёсць менавіта ў Варшаве...

З радасцю беларусы чытаюць на шыльдах варшаўскіх вуліц: Ігнацы Дамейка, Адам Плуг, Тамаш Зан, Антон Эдвард Адынец, Уладзіслаў Сыракомля, Францішак Багамолец, Францішак Князьнін, Бенядыкт Дыбоўскі, Адам Нарушэвіч, Юльян Нямцэвіч, Уладзіслаў Каратынскі, Міхал Агінскі, Тадэвуш Рэйтан, Яўстахі Тышкевіч, Людвік Нарбут і інш.
 
Ліцвінска-беларускую прысутнасьць у Варшаве засьведчылі наваградскія паўстанцы 1831 г. Тут яны зладзілі 8 жніўня 1831 г. наваградзкі соймік і да апошняга абаранялі сталіцу Польшчы ад навалы з Усходу (як, зрэшты, і Якуб Ясінскі, які са сваім ліцьвінскім войскам склаў галаву ў акопах на Празе ў 1794 г.).

Іншы, ужо невайсковы характар мела эміграцыя з тэрыторыі былога ВКЛ пасля паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Беларусы-ліцьвіны пакідалі Бацькаўшчыну і накіроўваліся ў Варшаву, каб пазбегнуць татальнай русіфікацыі, якую праводзіў царскі ўрад. Вінцэсь Каратынскі, Адам Плуг і сотні менш знаных беларусаў-ліцвінаў знаходзяць у Варшаве сваю другую Айчыну, плённа працуюць дзеля яе росквіту.


Наступная хваля эміграцыі, што ўмацавала беларуска-ліцьвінскі асяродак у фактычнай сталіцы Польшчы, - амніставаныя паўстанцы 1863 г. Магчыма, сярод іх быў Ялегі Пранціш Вуль (сапраўдн. Элегій Францішак Карафа-Корбут), верагодны аўтар славутага "Тараса на Парнасе". Паводле Рамуальда Зямкевіча, менавіта Вінцэсь Каратынскі, Адам Плуг і Ялегі Пранціш Вуль складалі аснову беларускага гуртка ў Варшаве ў 80-я гг. ХІХ ст. На жаль, вядомы бібліяфіл не спасылаецца на крыніцу інфармацыі. Калі атрымаецца адшукаць "варшаўскі след" Вуля, можна будзе паставіць кропку ў атрыбуцыі паэмы "Тарас на Парнасе" і паэмы "Два д’яблы".

Наколькі моцным быў тагачасны беларускі дух у Варшаве, сведчаць словы аднаго з сыноў В. Каратынскага, які хоць і нарадзіўся ў Польшчы, але ідэнтыфікаваў сябе паводле этнічнай, а не геаграфічнай "прыналежнасці": "Бывае, што чалавек прыходзіць на сьвет у стайні, але ад гэтага ён не становіцца канём".

“Беларускае жыцьцё ў сёньняшняй Варшаве - гэта, перадусім, жыццё студэнцкае, жыццё навуковае. Студэнты з Беларусі навучаліся ў Польшчы і раней, але толькі Праграма Кастуся Каліноўскага надала студэнцтву беларускі характар. Аднак усё ж асноўным беларусазнаўчым асяродкам Варшавы была і ёсць кафедра беларусістыкі Варшаўскага універсітэта, што колькі гадоў таму адзначыла свой 50-гадовы юбілей,” - напісана ў прадмове да варшаўскага нумару часопіса ARCHE.

Шмат якія матэрыялы гэтага нумару падрыхтавалі выпускнікі й супрацоўнікі катедры беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэта.

ЗЬМЕСТ

ПРАДМОВА
Мікола Хаўстовіч. Варшава беларуская (с. 5 - 8)

КАТЫНЬ 2010
Пётра Рудкоўскі. Катынскі апакаліпсіс (с. 8 - 11)
Ганна Гарачка. Трагедыя Польшчы (с. 11 - 34)
Анджэй Пачобут. Трагедыя пад Смаленскам і іншая Беларусь (с. 34 - 37)

ГІСТОРЫЯ
Агата Тушынска. Рускія ў Варшаве (с. 37 - 166)
ЭКАНОМІКА
Эдвін Бэндык. Сьмерць Homo economicus (с. 166 - 172)

КРЫТЫКА
Катажына Бартноўска. Польская Беларусь (с. 172 - 204)
Катажына Дрозд. Горад Сонца (с. 204 - 215)
Кшыштаф Клешч. Каляровая карова — якая? (с. 215 - 243)

ГІСТОРЫЯ
Elementarz. Dla dobrych dzietok katolikou (с. 243 - 260)
Мікола Хаўстовіч.  Першы беларускі лемантар (с. 260 - 263)
Мікалай Хмяльніцкі. Варшаўскі самотнік. Жыцьцё і творчасьць Адама Плуга (с. 263 - 298)
Міраслаў Янковяк Прафэсар Яўхім Карскі — рэктар Імпэратарскага Варшаўскага унівэрсытэту (с. 298 - 308)

ФАЛЬКЛЯРЫСТЫКА
Аляксандар Баршчэўскі. Абрады, зьвязаныя з нараджэньнем і хрышчэньнем (С. 308 - 335)

ЭСЭІСТЫКА
Валерыя Кустава. «Не пераймайся, мама, я ў Варшаву!..» (с. 335 - 343)
Радаслаў Калета. Беларусь у Варшаве (с. 343 - 353)
Аляксандар Баршчэўскі. «Нам памагала тое, што ў Беларусі стан з моваю дрэнны» (с. 353 - 358)

МОВА
Радаслаў Kалета. Цяжкасьці польскае мовы — памылкі беларусаў, якія вывучаюць польскую мову (с. 358 - 400)

ЛІТАРАТУРА
Лена Глагоўская. «Прыгоды Казюка Сурвілы» (с. 400 - 429)
Тадэвуш Дамброўскі. Вершы (с. 429 - 441)
Баляслаў Прус. Лялька (с. 441 - 505)

Крыніца: Польскае радыё для замежжа

Видео