BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Удзел закаўкаскіх краін ва “Ўсходнім пэртнэрстве” ініцыявала Польшча

02.06.2010
Удзел закаўкаскіх краін ва “Ўсходнім пэртнэрстве” ініцыявала Польшча

Польшча пралабіявала ўключэньне трох закаўкаскіх краін – Армэніі, Азэрбайджана й Грузіі – у праграму “Усходняга партнэрства”. Пра гэта ў Ерэване заявіў амбасадар Польшчы ў Армэніі Зьдзіслаў Рачыньскі.

 

Па яго словах, першапачаткова меркавалася, што ўдзельнікамі праграмы стануць Украіна, Беларусь і Малдова. Аднак Польшча надае вялікае значэньне супрацоўніцтву з усім рэгіёнам Паўднёвага Каўказа.

 

Раней, падчас нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін “Усходняга партнэрства” у Сопаце 24 траўня, кіраўнік польскага зьнешнепалітычнага ведамства Радаслаў Сікорскі прапанаваў стварыць “групу сяброў” праграмы й запрасіць у яе Расею.

 

У ліпені мінулага году Эўрапейская камісія выдзеліла 40 млн. эўра для краін, якія ўваходзяць у ініцыятыву “Усходняе партнэрства”. Прэс-сакратар вярхоўнага камісара Эўракамісіі па зьнешніх сувязях і эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва Крысьціна Хохман заявіла, што выкананьне праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства” працягваецца, як і было раней заплянавана.

 

Крыніца: Польскае радыё для замежжа

 

Видео