BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

МЗС Бельгіі і Беларусі праводзяць двухдзённыя кансультацыі

02.06.2010
МЗС Бельгіі і Беларусі праводзяць двухдзённыя кансультацыі

Перспектыва развіцця двухбаковых дачыненняў паміж Бруселем і Мінскам, у тым ліку у рамках ініцыятывы „Усходняе партнёрства”, з’яўляецца галоўнай тэмай чарговага  раўнду  беларуска-бельгійскіх двухдзённых кансультацый на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў, якія пачаліся ўчора.

 

Бельгія ў другой палове гэтага года пераймае старшынства ў ЕС. На кансультацыях беларускую дэлегацыю ўзначальвае начальнік Галоўнага упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі Аляксей Скрыпко. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ведамства Андрэй Савіных:

 

„У рамках двухбаковых кансультацый запланаваны таксама сустрэчы беларускай дэлегацыі ў Радзе  ЕС, Еўракамісіі ды Еўрапарламенце. Сустрэчы на высокім ўзроўні не прадбачаны”.

 

Паводле Радыё Рацыя

Видео