BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У дапамогу беларускім журналістам: даведнік “Як працуе Еўрапейскі саюз”

20.04.2010
У дапамогу беларускім журналістам: даведнік “Як працуе Еўрапейскі саюз”

У красавіку 2010 года выйшаў з друку даведнік “Як працуе Еўрапейскі саюз”, падрыхтаваны міжнародным экспертам Марыон Фішэр у дапамогу беларускім журналістам. 

На 104 старонках чытачам прапаноўваецца кароткая практычна арыентаваная інфармацыя па трох тэмах: 

- Структура Еўрапейскага Саюза;
-
Спосаб працы галоўных інстытутаў ЕС;
-
Праца з прэс-службамі інстытутаў ЕС.

Кожны раздел змяшчае кантактныя дадзеныя вялікай колькасці асоб і ўстаноў, якія могуць прадаставіць інфармацыю рознага кшталту – дакументы, каментарыі, удакладненні – па тых пытаннях, якія цікавяць беларускія СМІ. Адначасова ў даведніку падрабязна апісваюцца інфармацыйныя і тэхнічныя рэсурсы, якія ЕС прапаноўвае журналістам для асвятлення еўрапейскай тэматыкі: ад адрасоў веб-сайтаў і парталаў з прэс-рэлізамі, аўдыё-, фота- і відэаматэрыяламі да інфармацыі аб акрэдытацыі журналістаў і магчымасцях карыстання тэле- і радыёстудыяй. 

 Даведнік адлюстроўвае сітуацыю ў структурах ЕС на люты 2010 года і, такім чынам, ужо ўлічвае змены, звязаныя з уступленнем у сілу Лісабонскай дамовы 1 снежня 2009 года і фарміраваннем новай Еўрапейскай камісіі, склад якой быў аб'яўлены 9 лютага 2010 года. 

Даведнік выдадзены на дзвюх мовах: беларускай (500 экз.) і рускай (200 экз.). Акрамя “папяровай” версіі даведніка ў зручным для карыстання “кішэнным” фармаце (памер даведніка 120х120 мм), журналісты могуць карыстацца 48-старонкавай pdf-версіяй даведніка ў фармаце А4, які можна самастойна загрузіць з Інтэрнета і раздрукаваць на сваім прынтэры. 

Электронная версія даведніка даступна на сайце анлайн-бібліятэкі фота- і аўдыёвізуальных матэрыялаў пра адносіны Еўрапейскага саюза і Беларусі (www.media-belarus.eu): 
- на беларускай мове: http://www.media-belarus.eu/index.php/welcome/download/4bab98fb628bc.pdf; 
- на рускай мове: http://www.media-belarus.eu/index.php/welcome/download/4bab99c6f07ff.pdf.

Спампаваць змест і ўступны артыкул

Кантактная інфармацыя: 
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі 
Тэл.: +375 17 3286613 
Інтэрнет: http://www.delblr.ec.europa.eu 
Эл.пошта: delegation-belarus@ec.europa.eu

Видео