BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Другая сустрэча Каардынацыйнага Камітэта УП ў Кіеве

19.04.2010
Другая сустрэча Каардынацыйнага Камітэта УП ў Кіеве

24-25 сакавіка 2010 года ў Кіеве адбылася другая сустрэча Каардынацыйнага Камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. На сустрэчы прысутнічалі 15 з 17 сябраў Steering Committee, у тым ліку Сяргей Мацкевіч і Улад Вялічка.

Парадак дня сустрэчы быў наступным:  

  • Развіццё актыўнасці ў межах УП па краінах і па тэматычных групах – інфармацыя ад сябраў КК
  • Абмеркаванне бачання наступнага Форума. Працэдуры адбору ўдзельнікаў і тэхнічнай падрыхтоўкі Форума
  • Сітуацыя з інфармацыйным забеспячэннем ФГС (вэб-сайт)
  • Праца лабісцкай групы і месца наступнага Форума
  • Ідэя Флагманскага праекта ФГС
  • Абмеркаванне канцэптуальных падыходаў да далейшага развіцця ФГС
  • Тэлефонная камунікацыя з прадстаўнікамі Еўракамісіі – вынікі сустрэчы і звартонтая сувязь на іх.

Развіццё актыўнасці ў межах УП па краінах і па тэматычных групах – інфармацыя ад сябраў КК

Актыўнасць па тэматычных групах зараз засяроджана вакол сустрэч кожнай з груп у Брусэлі. Дзьве групы змогуць зладзіць сустрэчы да летняга перыяду адпачынкаў (хутчэй за ўсё гэта будуць групы 2 (эканоміка) і 4 (кантакты паміж людзьмі)), а дзьве астанія – пасля перапынку (1 (належнае кіраванне, дэмакратыя і правы чалавека) і 3(энэргетыка)). Адказныя за арганізацыю сустрэч – су-старшыні працоўных груп, яны будуць звяхвацца з патэнцыйнымі ўдзельнікамі (тымі, хто прымаў удзел у Форуме ў лістападзе 2009 + новыя людзі на свабодныя месцы, калі ёсць). Бліжэйшым часам таксама будзе праведзена інвентарызацыя спісаў, каб кожны меў магчымасць яшчэ раз вызначыцца, у працы якой групы ён збіраецца ўдзельнічаць!

Па краінах актыўнасці ідуць па-рознаму. Варта адзначыць, што ў Беларусі па-ранейшаму актыўнасць грамадзянскай супольнасці і асэнсаванасць і доўгатэрміновая арыентацыя - найвялікшыя. Пасля Беларусі актыўнасцю адрозніваецца Арменія, якая таксама збіраецца правесці ў чэрвені 2010 года Нацыянальны Форум грамадзянскай супольнасці.

Абмеркаванне бачання наступнага Форума. Працэдуры адбору ўдзельнікаў і тэхнічнай падрыхтоўкі Форума

Агульнае бачанне наступнага Форума было прапанавана Катарынай Пельчынскай- Наленч з Польшчы і былло абмеркавана праз электронную камунікацыю яшчэ да сустрэчы. Гэтае пытанне заняла львіную долю сустрэчы КК. Таму абмяжуемся толькі прадстаўленнем канчатковых рашэнняў па гэтым пытанні:

-      Прыкладна у сярэдзіне траўня 2010 будзе абвешчана кампанія па сборы заявак на ўдзел у Форуме 2010. Дэдлайнам для падачы заявак будзе канец чэрвеня, а рашэнне па ўдзельніках будзе прынятае да 31 ліпеня 2010 года.

-      Рашэнне па складзе удзельнікаў Форума 2010 будзе прымаць КК на падставе шэрагу крытэраў і атрыманай інфармацыі. На апошняй стадыі адбору падчас сустрэчы ў Брусэлі канчатковы спіс удзельнікаў будзе прымацца сумесна прадстаўнікамі КК і Еўракамісіі на прыканцы ліпеня 2010 года.

-      Крытэрамі для адбору ўдзельнікаў будзе служыць:

  1. інфармацыя, якая будзе змешчаная ў анкетах, дасланых у КК;
  2. рэкамендацыі каардынатараў тэматычных груп;
  3. рэкамендацыі ад нацыянальных структур ФГС і УП (мінімум – ад каардынатараў па краінах, максімум – ад створаных нацыянальных платформ ФГС);
  4. рэкамендацыі з боку рэгіянальных прадстаўніцтв Еўразвязу у кожнай з краін УП.

-      Прынцыпы, якія будуць выкарыстоўвацца пры адборы ўдзельнікаў:

  1. пераемнасць паміж удзельнікамі Форумаў, каб удзельнікаў першага Форума не было менш за чвэрць прыкладна
  2. ратацыя ўдзельнікаў – не больш за 60% старых ўдзельнікаў Форума 2009.
  3. збалансаванасць удзельнікаў па краінах (не менш 10 % з кожнай з краін-партнёраў + не менш за 25% - з Еўразвязу)
  4. збалансаванасць па тэматычных групах
  5. збалансаванасць па формах арганізацый грамадзянскай супольнасці (прафсаюзы, фабрыкі думкі, НДА, grass+root арганізацыі і інш. - павінны быць прадстаўленыя ўсе формы)

-      Колькасць удзельнікаў Форума 2010 – 220 чалавек. З іх 17 – сября Каардынацыйнага камітэта, а на 203 месца – праводзіцца адбор на конкурснай падставе.

-      Прадстаўнікі іншых краін (Расія, ЗША, Швейцарыя, Турцыя і інш.) могуць удзельнічаць у Форуме на правах назіральнікаў. Іх колькасць не можа перавышаць 10-15 чалавек. Адбор наізіральнікаў будзе ажыццяўляцца КК на падставе такога ж адбору па дасланых заяўках.

Сітуацыя з інфармацыйным забеспячэннем Форума грамадзянскай супольнасці (вэб-сайт)

Група прадстаўнікоў КК (інфармацыйная група) сустракалася з прадстаўнікамі Еўракамісіі для абмеркавання фармата сайту ФГС. У бліжэйшыя тыдні ЕК абвесціць тэндэр на стварэнне такога сайту. Рэальна можна чакаць, што сайт пачне сваю працу летам.

Праца лабісцкай групы і месца наступнага Форума

Намаганні лабісцкай групы прывялі да таго, што ўжо амаль што вырашана, што наступны Форум 2010 пройдзе ў Берліне прыкладна 16-17 лістапада. Міністэрства замежных спраў Германіі і шэраг фондаў выразілі вялікую зацікаўленасць у прыняцці Форума ў Берліне і гатовыя су-фінансаваць гэтую справу.

У сувязі з адсутнасцю дастатковага фінансавання з боку Еўракамісіі, зараз лабісцкая група таксама плануе выпрацаваць пэўны план фандрэйзінгавых дзеянняў для прыцягнення фінансаў на праграмы грамадскіх арганізацый у падтрымку Усходняга партнёрства. 

Ідэя Флагманскага праекта ФГС

На сустрэчы актыўна абмяркоўвалася ідэя рэалізацыі своеасаблівага “флагманскага праекта”, які не вырашыць усіх пытанняў з удзелам арганізацый грамадзянскай супольнасці ва УП, але будзе пэўным сымбалам і дэманстрацыяй пэўнага курсу развіцця. Носьбіт гэтай ідэі – Бен Ратэнберы з Брытаніі – прадставіў ідэю праекта, якая уключае ў сябе такія ідэі, як узаемныя візіты прадстаўнікоў 6 краін-партнёраў і стажыроўкі у Еўраструктурах Брусэлі. Пасля абмеркавання да гэтага былі дададзеныя ідэі прамоўн-мерапрыемстваў па УП у такіх краінах як Польшча, Італія, Нямеччына і Брытанія з мэтай папулярызацыі ідэі УП у гэтых краінах і наладжвання больш шчыльных кантактаў з грамадзянскай супольнасцю гэтых краін.

Праектная заяўка будзе пададзеная ў швецкую Сіду на днях і павінна быць разгледзена вельмі хутка. Пасля папярэдніх перамоваў шансы на падтрымку вельмі высокія, а актыўнасць па праекце можа пачацца ўжо летам 2010. 

Абмеркаванне канцэптуальных падыходаў да далейшага развіцця ФГС

На сустрэчы таксама абмяркоўваліся прынцыповыя ідэі па развіцці ФГС, падрыхтаваныя АГТ і Еўрабеларуссю. Трэба адзначыць, што шэраг сябраў КК не да канца зразумеў прапанаваныя ідэі, засяродзіўшы сваю ўвагу больш на ідэях маніторынга-ацэначнай сістэмы. У той жа час асноўная ідэя – выкарыстанне канцэпта “дарожнай мапы” і метада адкрытай каардынацыі – была зразумелая і падтрыманая толькі часткай КК.

Група КК па канцэпцыі Форума дамовілася працягнуць канцэптуальную работу ў больш шчыльным рэжыме, каб ідэі па развіцці канцэпцыі Форума былі распрацаваныя і прынятыя ўжо на наступнай сустрэчы КК у ліпені 2010.

Тэлефонная камунікацыя з прадстаўнікамі Еўракамісіі – вынікі сустрэчы і звартонтая сувязь на іх

Бліжэй да вечара 24 сакавіка сябры КК правялі тэлефонную размову з Еўракамісіяй у Брусэлі, дзе распавялі пра планы і прынятыя рашэнні.

Прадстаўнікі Еўракамісіі былі вельмі зацікаўленыя ў як мага хуткім працэсе падрыхтоўкі наступнага Форума. З-за гэтага яны настойвалі на сустрэчы КК у Брусэлі у канцы ліпеня 2010, каб абмеркаваць падрыхтоўчы працэс і ажыццявіць працэдуру адбора ўдзельнікаў.

Прадстаўнікі ЕК адмовіліся ад актыўнага ўдзелу ў працэсе адбора удзельнікаў і гатовыя толькі ўдзельнічаць у апошняй фазе адбору, калі прадстаўнікі КК сустрэнуцца з імі для ўзгаднення канчатковага спісу.

Еўракамісія яшчэ раз падцвердзіла, што не мае магчымасці ў гэтым годзе фінансаваць будз-якія актыўнасці Форума за выключэннем сустрэч па тэматычных групах, правядзенне Форума 2010 і стварэнне сайта ФГС.

Улад Вялічка
[email protected]

Видео