BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сэмінар па пабудове партнэрскіх дачыненьняў

30.03.2010
Сэмінар па пабудове партнэрскіх дачыненьняў

З 17 да 22 траўня ў Ля Рашэ (Францыя) ў межах праграмы «Моладзь у дзеяньні» ладзіцца сэмінар па пабудове партнэрскіх дачыненьняў «Больш глыбока, шырока, лёгка!» (Deeper Wider Easier!) ад SEE & EECA.  

Сэмінар рыхтуецца для мэнэджэраў праектаў у рамках праграмы «Моладзь у
дзеяньні», моладзевых лідэраў і моладзевых працаўнікоў.

Мэта сэмінара — садзейнічаць пабудове партнэрскіх адносін і разьвіцьцю
праектаў сярод прамоўтэраў з паўднёвых краін Эўразьвяза, Усходняй Эўропы і Каўказкага рэгіёна, а таксама знаёмства з рэаліямі працы з моладдзю ў іншых краінах.

З Беларусі асабліва запрашаюцца тыя, хто хоча прасоўваць партнэрскі рух і рабіць праекты з краінамі праграмы.

Кошт пражываньня і харчаваньня аплачваюць французская і грэцкая Нацыяльныя агенцыі.

Кошты падарожжа ўдзельнікаў вяртаюцца арганізатарамі.

Працоўная мова — ангельская

Апошні тэрмін падачы дакументаў — 24 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя http://www.salto-youth.net/find-a-training/1746.html

Падрыхтаварала Клаўдыя Пражмовска

Видео