BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

“Эўрапейскі абмен” пачынае назіраньне за мясцовымі выбарамі

05.03.2010
“Эўрапейскі абмен” пачынае назіраньне за мясцовымі выбарамі
Няўрадавая арганізацыя “Эўрапейскі абмен” (Europaischer Austausch / European Exchange) разам зь беларускімі праваабаронцамі распачала назіраньне за мясцовымі выбарамі ў Беларі.

“Эўрапейскі абмен” працягвае супрацоўніцтва зь беларускімі праваабарончымі арганізацыямі – праваабарончым цэнтрам “Вясна” і Беларускім Хэльсынскім Камітэтам – распачатае падчас парлямэнцкіх выбараў 2008 году. Арганізаваная тады кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымала прэмію Асамблеі няўрадавых арганізацыяў Беларусі за Грамадзянскую кампанію году.

Сёлета кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, у якой бяруць удзел каля 130 мясцовых экспэртаў, юрыстаў і журналістаў ва ўсіх рэгіёнах краіны, будуць сачыць за хадою выбарчага працэсу. Дзеля таго, што міжнародныя арганізацыі не дасылаюць свае назіральныя місіі на мясцовыя выбары, справаздачы незалежных мясцовых назіральнікаў будуць галоўнай незалежнай крыніцай інфармацыі падчас усяго выбарчага працэсу. Ацэнка мясцовай выбарчай кампаніі станецца таксама тэстам для ўладаў напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца наступнай зімой.

“Эўрапейскі абмен” будзе паведамляць пра вынікі назіраньня ў штотыднёвым бюлетэні, які будзе рассылацца ў ангельскай і нямецкай вэрсіях усім зацікаўленым асобам і ўстановам. Гэтая кампанія фінансуецца амбасадай Нідэрляндаў у Варшаве і Фондам Маршала ў Бэрліне.

Cпасылка

Видео