BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як вандраваць актыўна, цікава і эканомна?

18.09.2009
Як вандраваць актыўна, цікава і эканомна?
Гарадзенскае абласное грамадзкае аб’яднаньне маладых навукоўцаў «ВІТ» у межах Тыдня нефармальнай адукацыі ладзіць прэзентацыю «Сам сабе турагент, альбо як вандраваць актыўна, цікава і эканомна».

Прэзэнтацыя адбудзецца 27 верасьня.

Яна прызначана ў дапамогу ўсім зацікаўленым самастойным вандроўнікам як аптымізаваць свой час і выдаткі падчас арганізацыі працоўных і прыватных вандровак па Беларусі і Эўропе.

Пад час прэзентацыі ўдзельнікі атрымаюць адказы на найбольш актуальныя пытаньні пры самастойна зарганізаваных вандроўках, у тым ліку:
• Як зрабіць кожную вандроўку актыўнай, цікавай і эканомнай?
• Дзе знайсьці бясплатную вычарпальную інфармацыю пра гарады і краіны, якія вы наведваеце?
• У якіх краінах і калі найлепшы шопінг у
Эўропе?
• Дзе, калі і як купляць квіткі на самалёт тан
ьней за аўтобусныя?
• Як камфортна жыць у гатэлях і хастэлях па мінімальным кошце?

Пад час прэзэнтацыі ўдзельнікі змогуць распавесьці пра свой досьвед самастойных вандровак і задаць адзін аднаму пытаньні.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 18.30 па адрасе: Гродна, вул.Будзёнага, 48а.

Апошні дзень для запісу – 25 верасьня.

Кантактная асоба: Віталь Нікановіч. Запіс па тэлефоне: (029) 869 39 21 альбо па электроннай пошце: [email protected] .

Видео