BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Спабор для маладых журналістаў

18.09.2009
Спабор для маладых журналістаў
Cпабор для маладых журналістаў “Эўропа – гэта больш, чым ты думаеш” ладзіць Эўракамісія сумесна з European Youth Press.

Спабор ладзіцца ў чатырох намінацыях:

-радыё

-друкаваныя матэрыялы

-фота

-відэа

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія і эўрапейскія журналісты і фатографы. Артыкулы, рэпартажы, фотаздымкі і іншыя матэрыялы ўдзельнікаў мусяць быць прысьвечаныя разбурэньню стэрэатыпаў адносна таго, што такое Эўропа і што значыць быць эўрапейцам ў 21 стагоддзі.

Пісьмовыя працы мусяць быць прадстаўлены на ангельскай альбо французскай мовах.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:

-        узрост ад 18 да 27 год

-        удзел ня больш чым у двух катэгорыях спабору

-        арганізатары спабору атрымліваюць права распараджацца работамі ўдзельнікаў на свой погляд

-        работы мусяць улічваць каштоўнасьці, якія прапагандуе Эўракамісія.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы http://www.youthmedia.eu.

Апошні тэрмін рэгістрацыі - да 1 сьнежня.

Пераможцам у кожнай з намінацый спабору будзе аплочаная чатырохдзённая паездка ў Стразбург з удзелам у сесіі парламента Эўракамісіі 26-30 студзеня 2010 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўках: http://www.youthmedia.eu/more
http://blog.youthmedia.eu/?p=131
http://www.coe.int/t/dc/files/events/2009_youth_media_award/default_en.asp

 

Видео