BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародны трэнінг “I’m media smart”

18.09.2009
Міжнародны трэнінг “I’m media smart”
«Im media smart» – міжнародны трэнінг, які адбудзецца 10-18 кастрычніка ў Кішынёве і ў якім возьмуць удзел каля 30 чалавек з  Літвы, Малдовы, Турцыі, Грэцыі, Польшчы, Партугаліі, Беларусі, Арменіі, Грузіі і Азэрбайджану.

Галоўная тэма праекта – медыя, яе статус і дачыненьне да працы з моладдзю.

Галоўныя мэты трэнінгу:
– Навучыць удзельнікаў, як
 наблізіцца да медыя і выкарыстаць магчымасьці медыя для дасягненьня пастаўленых мэтаў;
– Паказаць на
 практыцы, як выкарыстоўваць існуючыя інструменты медыя, а таксама стварыць новыя для паляпшэньня работы з моладдзю;
– Дасьледаваць медыя як
 інструмент нефармальнай адукацыі моладзі;
– Прааналізаваць становішча медыя ў розных краінах Эўропы;
– Пабудаваць асноўны каркас, каб
 стаць “media smart”, праз адкрыцьцё для сябе культуры медыя;
– Абмеркаваць асноўныя пытаньні медыя, якія датычацца НГА
 і праграмы “Youth in Action
– Натхніць удзельнікаў на
 новыя праекты ў межах праграмы “Youth in Action” і дапамагчы ім на першым этапе іх рэалізацыі;

На працягу трэнінга ўдзельнікі змогуць даведацца, як правільна казаць перад камерай, выказваць свае думкі і будаваць сваю гутарку, а таксама як пазьбегчы маніпуляцыі, калі ў вас бяруць інтэрвію. Яны змогуць паўдзельнічаць у розных варштатах і практыкаваньнях, даведаюцца, як правільна напісаць артыкул, каб прыцягнуць увагу мэтавай аўдыторыі, і паспрабуюць гэта на практыцы, атрымаюць досьвед працы з кіно і фотаздымкамі, даведаюцца пра магчымасьці сацыяльных сеціваў і як іх можна выкарыстоўваць у працы з моладдзю, а таксама многае іншае….

Да ўдзелу запрашаюцца:
– Актыўная моладзь ва
 ўзросьце 18–25 гадоў;
– Працоўнікі з
 моладдзю і чальцы/валянтэры грамадзкіх арганізацый

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:
– Валоданьне гутарковай ангельскай мовай;
– Абавязковы ўдзел ва
 ўсіх мерапрыемствах трэнінгу;
Фінансавыя ўмовы:
– 100% пражываньня і харчаваньня будуць забясьпечаныя прымаючым бокам;
– Удзельнікі самі павінны набыць сабе квіткі, на
 працягу трэнінгу ім будуць вернуты 70% кошту праезда.
– Унёсак удзельнікаў – 25 эўра.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць на наступныя паштовыя скрыні: [email protected], [email protected]

Апошні тэрмін – да 25 верасьня.

Паводле вэб-пляцоўкі nastaunik.info

Видео